Які эканамічны сэнс мая падвышэнне супраціўлення цеплаперадачы?

Поўнае пытанне:
Які эканамічны сэнс мая падвышэнне супраціўлення цеплаперадачы з 3.2 да 5.0 град*м²/Вт з плошчай вертыкальных агараджальных канструкцыяў каля 120 м²?


Адказ:

Сэнс ёсць! Калі ўлічваць такі дакумент, як Змяненне 1 ТКП 45-2.04-43-2006.

Дзе ў п. 5.15 так і сказана: \"...дасягнуць удзельнага гадавога выдатку цеплавое энэргіі на ацяпленне і вентыляцыю не больш як 90 кВт*г/ м²*год для катэджаў коштам павелічэння супраціўлення цеплаперадачы агараджальных канструкцыяў...\"

90 кВт*г/(м²*год – гэта азначае, каб ацепліць ваш дом, вам патрэбна 9 м³ газа на 1 м² падацяпляльнай плошчы на год.

Т.б., памнажаем 9 м³ на вашую ацяпляльную плошчу будынка, а потым на тарыфы па газазабеспячэнні і робім высновы, ці варта ўкладаць грошы ва ўцяпленне сценаў зараз (адначасныя выдаткі).

Каб знізіць разлік за ацяпляльны перыяд надалей (эксплуатацыйныя выдаткі).

Усяго: Каб падлічыць эканамічную мэтазгоднасць мерапрыемстваў па падвышэнні тэрмічнага супраціўлення агараджальных канструкцыяў, трэба паглядзець падзел \"АВ\" (ацяпленне і вентыляцыя) вашага праэкту альбо прадставіць мне больш падрабязную інфармацыю:
  • Функцыя будынку (жиллё, прам., адміністратыўнае...)
  • Арыентацыя будынку па баках свету.
  • Плошча ваконных праёмаў і, зноў-такі, іх арыентацыя.
  • Тып сістэмы ацяплення (газ, калянае паліва...)
  • Матэрыял агараджальных канструкцыяў.
Калі ў вас ёсць мажлівасць прадставіць такую інфармацыю, то я з задавальненнем працягну нашую дыскусію.
Back to FAQ list