У чым адрозненне канцэпцыі Падзел – мультыкамфортнага дому ад канцэпцыі пасіўнага?

Поўнае пытанне:
Вітаю, Аляксандр! У чым адрозненне канцэпцыі Падзел – мультыкамфортнага дому ад канцэпцыі пасіўнага? Ці ёсць нейкія асаблівасці, ці гэта розныя назвы аднаго і таго ж? Дзякуй.


Адказ:

Падмуркам «Мультыкамфортны дом – ISOVER» з'яўляюцца стандарты «пасіўнага» дому.

Адным з вызначальных параметраў з'яўляецца ўдзельная колькасць энэргіі на ацяпленне, якое складае не больш за 15 кВт•г/м2•год.

«Мультыкамфортны дом – Isover» - гэта ўжо гатовыя, пралічаныя тэхнічныя і канструктыўныя рашэнні, якія дазваляюць гэтага паказніку дасягнуць. Мне як архітэктару зручней і хутчэй з імі працаваць, бо яны ўжо ёсць і не трэба выдаткоўваць час на дадатковыя тэплатэхнічныя разлікі. Выгада замоўцы палягае ў тым, што лёгка можна падлічыць выдаткі і эканамічную мэтазгоднасць праэктавання такога будынку.

Калі вобразна, то канцэпцыя «пасіўнага» дому – гэта накірунак, куды рэкамендуецца рухацца дзеля дасягнення мэты, а «Мультыкамфортны дом – Isover» - гэта канкрэтны шлях, па якім зручна ісці.

Нагадваю, што, у нашым выпадку, мэта – гэта рэсурсазахавальны будынак, з камфортным мікракліматам, які не нясе шкоды навакольнаму асяроддзю.

P.S. Адной з падстаў імкнуцца дасягнення дадзенае мэты з'яўляецца тое, што на цяперашні час чалавеку неабходна на 44% больш планеты Зямля, кааб жыць з тым жа ўзроўнем спажывання:
Back to FAQ list