Пракаментуйце ідэю і рэалізацыю «натуральнага» дому

Поўнае пытанне:
Калі магчыма, пракаментуйце, калі ласка, ідэю і рэалізацыю «натуральнага» дому - www.naturalnydom.pl.


Адказ:

Асноўная ідэя "натуральнага" дому (як і большасці энэргаэфектыўных дамоў) – энэргазахаванне з пэўнымі эканамічнымі выдаткамі і іэстэтычным выглядзе.

І дзеля дасягнення гэтае мэты ў NATURALnyDOM зроблены акцэнт на выкарыстанне «парніковга эфекту».

Рэч вось у чым: ізаляванае ад асноўнага жылога аб\'ёму ашклёнае памяшканне (зімовы сад), арыентавана строга на поўдзень (у большасці выпадкаў), паўднёвы ўсход ці паўднёвы захад. Сонечныя прамяні бесперашкодна праходзяць праз шкло, паверхні (падлогу, сценкі) награюцца і выпушчаюць цеплавыя (інфрачырвоныя) прамяні, якія ўжо не могуць вярнуцца праз шкло вонкі, і праз гэта тэмпература ўнутры гэтага зашклёнага памяшкання расце. Гэтая цеплыня размяркоўваецца па астатнім памяшканням дому механічна або натуральна (шляхам канвекцыі), што эканоміць выдаткі на ацяпленне дома ў ацяпляльны сезон.

Асаблівасць выкарыстання дадзенага рашэння ў тым, што трэба лічыць ягоную мэтазгоднасць у кожным асобным выпадку. Ва ўмовах Беларусі дадзенае рашэнне выклікае сумнівы з тае прычыны, што ў нашых кліматычных умовах 1758 гадзін сонечнага ззяння на год. Усяго толькі 33,1% гэтае энэргіі выпадае на ацяпляльны перыяд і тое, не на самыя халодныя месяцы. А эканамічна дастаткова дорага ўзвядзенне якаснага зімовага саду, плюс нятанныя мерапрыемствы па сонцаабароне ў летні перыяд.

Я б падкарэктаваў NATURALnyDOM наступным чынам:

  • 1. Сонцаабарона з вонкавага боку. Унутраныя сонцаахоўныя спаруды не здолеюць эфектыўна абараняць памяшканні ў летні перыяд, праз такі від пераносу цеплыні, як «цеплыневае выпраменьванне» - вашыя жалюзі нагрэюцца і ўсё роўна аддадуць цеплыню ў памяшканне, нагрэюцца і зноўку аддадуць. Таму і патрэбна прадугледжваць вонкавыя сонцаахоўныя спаруды і мерапрыемствы. Дрэвы добра садзжаць непадалёк – улетку абараняюць, а ўзімку прапушчаюць такія жаданыя сонечныя прамяні. Расліны-ўюны па фасадзе выдатна спраўляюцца з гэтай задачай. Вынас даху можна зрабіць больш, папярэдне разлічыўшы кут падзення сонечных прамянёў ці па-шчырасці запраэктаваць сонцаахоўны казырок.
  • 2. Не варта захапляцца празмерным аше=кленнем страхі. Ідэя зразумелая – верхняе натуральнае асвятленне дазволіць пазней уключыць асвятленне штучнае. Але ў разы павялічваюцца цепластраты, праз тое, што цёплае паветра ўзнімаецца дагары, і там не дах с нарматыўным супраціўленнем цеплаперадачы 6,0 м²•°С/Вт (па беларускіх нормах), а мансардныя вокны, дзе R=0,91 м²•°С/Вт максімум! Ды й зноў-такі сонцаахова такіх вокнаў не самая танная. А калі яе не прадугледзець, давядзецца выдаткоўваць на дадатковае ахалоджванне будынку ўлетку.
Back to FAQ list