06 / 08 / 2014

Для зніжэння расходу вады на бытавыя патрэбы, праектам было прадугледжана ёмістасць на 10 м3, у якую будзе збірацца вада, якая выпала на дах МК-дома. Дадзены рэзервуар прадугледжаны для збору вады на патрэбы прысядзібнай гаспадаркі. Разлікі паказалі, што з даху МК-дома агульнай плошчай 244 м2, можна сабраць 100 м3 вады за цёплы перыяд (красавік-кастрычнік), што патэнцыйна можа закрыць необходнасць ў вадзе на ўсе патрэбы сям'і з 3-х чалавек, якая пражывае ў МК-доме.