08 / 02 / 2017
- Навiны
6 лютага адбылася штогадовая сустрэча партнёраў кампаніі "Сэн-Габэн" у Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе мерапрыемства генеральны дырэктар кампаніі ЗТАА "Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус" Алена Шыянок падвяла вынікі сумеснай працы 2016 года. Дырэктар бізнес-падраздзяленняў "Столі" і "Хабітат" кампаніі "Сэн-Габэн" у СНД Канстанцін Старобінскі прадставіў абноўленую канцэпцыю мультыкамфортнасцi канцэрна. Удзельнікі сходу пачулі прагноз макраэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017-2018 гады Аляксандра Чубрыка, дырэктара Даследчага цэнтра ІПМ. Пасля кароткага перапынку супрацоўнікі "Сэн-Габэн" прадставілі навіны і змены на 2017 год па прадстаўленым у Рэспубліцы Беларусь брэндах:
ISOVER, ECOPHON, GYPROC, WEBER VETONIT.
Tags: