
17 лютага ў канферэнц-зале гатэля «Рэнесанс» адбыўся штогадовы Сход дыстрыб'ютараў кампаніі «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус». Канферэнцыя складалася з дзьвух частак: асноўнай і секцыі «Habitat». На асноўнай часткі, удзельнікі маглі азнаёміцца з кароткім аглядам работы Сэн-Габэн у РБ за 2014г., асноўнымі планамі развіцця на 2015г., а таксама макраэканамічным прагнозам у РБ на 2015.
У другой частцы - на секцыі «Habitat» абмяркоўваліся ключавыя напрамкі па пытаннях прадукцыі і комплексным рашэнням, лагістыцы і распаўсюджванню прадуктаў.
На сходзе дыстрыб'ютараў выступіў Ганзаг Арну дэ Пірэ, генеральны дырэктар канцэрна «Сэн-Габэн» у Расіі і краінах СНД, які расказаў аб развіцці кампаніі Сэн-Габэн ў краінах СНД, а таксама аб 350-гадовым юбілеі канцерна. На працягу юбілейнага 2015 года, які будзе багаты на падзеі, кампанія зробіць асаблівы акцэнт на сваёй гісторыі, хоць усе погляды, як заўсёды, будуць звернуты ў будучыню.
У гонар святкавання 350-годдзя канцэрна «Сэн-Габэн», дыстрыбутарам было ўручана юбілейнае шампанскае.