11 / 08 / 2016
- Навiны
ВЫСТУП ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА «СЕН-ГАБЭН СНД» ЭРВАНА ДЮПЮИ АБ КОНКУРСЕ SAINT-GOBAIN CHALLENGE
«Стартап павінен вырашаць праблему нашых кліентаў. Я люблю прыводзіць у прыклад тыповых Наталлю і Сяргея. Уявіце сабе пару ва ўзросце 35-50 гадоў, яны толькі што купілі кватэру або дом. Для пачатку ім трэба недзе набрацца натхнення, каб вырашыць, як лепш узвесці сцены, як будзе выглядаць кухня. Калі ў Вас ёсць тэхналогіі, якія дапамагаюць спрасціць працу над дызайнам, то мы рады запрасіць такія праекты ў конкурс.
Потым Наталлю і Сяргея чакае рамонт, гэта складаны і нават пакутлівы працэс. Ім трэба знайсці надзейнага майстра, які не падмане з коштам матэрыялаў, а для гэтага трэба ўбачыць яго партфоліо і водгукі. Акрамя таго, у Наталлі і Сяргея няма вольнага часу для праверкі работ, для пакупкі і дастаўкі матэрыялаў. Так што мы шукаем ўсе стартапы, якія могуць спрасціць працэс рамонту.
Сюды ж можна аднесці тэхналогіі, якія дапамогуць пабудаваць камфортны дом. «Сэн-Габэн» зацікаўлены ў стартапах, якія даносяць інфармацыю аб матэрыялах і дыягнастуюць якасць пабудовы дома. Напрыклад, калі Наталля і Сяргей не хочуць чуць сваіх суседзяў, то якія матэрыялы ім трэба выкарыстоўваць, каб забяспечыць гукаізаляцыю? А якія матэрыялы трэба купляць, каб у хаце было халаднавата летам і цяпло зімой? Акрамя таго, часта дрэнныя матэрыялы вылучаюць непрыемны пах, а значыць, трэба дапамагчы Наталлі і Сяргею выбраць высакаякасныя матэрыялы .. »
Чытайце далей на http://rusbase.com/longread/sg/.
Tags:
