16 / 11 / 2017
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
«Сэн-Габэн» аб'явіў пра старт міжнароднага студэнцкага конкурсу «Праектаванне Мультыкамфортнага дома 2018».
У гэтым годзе студэнтам архітэктурных і будаўнічых ВНУ выпала праектаваць мультыкамфортнае жыллё ў г. Дубае, ААЭ.
Заданне 14-га міжнароднага студэнцкага конкурсу «Праектаванне мультыкамфортнага дома» -
стварэнне канцэпцыі жылога мікрараёна ў г. Дубае, ААЭ.
Дэталі і ўсю інфармацыю па конкурснаму заданню можна даведацца, прайшоўшы па спасылцы.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсе ўжо пачалася 15 кастрычніка на міжнародным сайце конкурсу http://www.isover-students.com.
Беларускiя студэнты ўжо ў восьмы раз будуць прымаць удзел у конкурсе.
Калі вы хочаце прыняць удзел у конкурсе, але не ведаеце, з чаго пачаць, або калі ў вас узніклі пытанні - пішыце нам, будзем рады дапамагчы!
Жадаем поспехаў нашым студэнтам - і чакаем шмат яркіх праектаў!
Tags:
