22 / 05 / 2014
Першая сустрэча сяброў кампаніі «Сэн-Габэн», прысвечаная добраму акустычнаму асяроддзю адбылася 21-га траўня ў адноўленным тэатры імя Янкі Купалы.
На сустрэчы прысутнічалі вядучыя прадстаўнікі архітэктурнай і дзелавых колаў. Гасцей вітала генеральны дырэктар ЗААТ «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус» Алена Шыянок, а вядучым мерапрыемства стаў непараўнальны Віктар Шалкевіч.
У камфортнай сяброўскай абстаноўцы госці змаглі абмеркаваць праблемы добрага акустычнага асяроддзя і пытанні, якія хвалююць архітэктурную супольнасць Беларусі. Прыемным працягам вечара стала наведванне спектакля Купалаўскага Тэатра.
Дзякуй усім прысутным і чакаем Вас на наступных сустрэчах!