21 / 02 / 2018
- Навiны
- Выставы і семінары
22 лютага запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве», арганізаваная РУП «Стройтэхнорм».
Месца правядзення: г. Мiнск, вул. Мяснiкова 39 (малы зал Мiнстройархiтэктуры, 2 паверх).
На сённяшні дзень актуальнай з'яўляецца праблема энергазберажэння і прымянення адпаведных цеплаізаляцыйных матэрыялаў у жыллёвым, прамысловым, індывідуальным будаўніцтве. Цеплаізаляцыя на базе малаэфектыўных матэрыялаў - адна з прычын цепластрат пры эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў. Гэта вызначае важнасць выбару матэрыялаў, іх канкурэнтных пераваг на рынку цеплаізаляцыі.
Канферэнцыя «Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве» прысвечана цеплаізаляцыйным матэрыялам, выкарыстанне якіх садзейнічае вырашэнню праблемы энергазберажэння і прыняццю інавацыйных тэхналогій у будаўніцтве.
У рамках канферэнцыі прадстаўнік кампаніі ЗТАА «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус» выступіць з дакладам на тэму «Цеплаізаляцыйныя рашэнні ISOVER для фасадных сістэм», а таксама ў рамках экспазіцыі адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць Вас.
Будзем рады бачыць Вас!
Tags: