27 / 06 / 2016
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
5 ліпеня 2016 года ў канферэнц-зале гарвыканкама г. Брэста (вул. Энгельса, 3) адбудзецца канферэнцыя па выніках міжнароднага студэнцкага конкурсу «Мультыкамфортны Дом Ізовер-2016».
У 2016 годзе гэты конкурс з'яўляецца для Беларусі унікальнай падзеяй, паколькі ўпершыню за 12 гадоў яго правядзення міжнародны фінал адбыўся ў Мінску, а ў якасці аб'екта для задання выбраны праект у г. Брэст - энергаэфектыўная комплексная забудова жылога квартала «Чырвоны Двор».
У рамках канферэнцыі будзе арганізавана выстава з 54 праектаў з 23 краін - удзельнікаў міжнароднага этапу.
Афіцыйны сайт конкурсу: www.isover-students.com
Пытанні можна накіроўваць па адрасе:
Далучайцеся да нас на фэйсбук старонцы: www.facebook.com/saintgobain.belrus
Tags:
