22 / 07 / 2016
- Навiны

Група «Сэн-Габэн» прэзентавала свой новы лагатып: мост, які быў сімвалам кампаніі больш за 40 гадоў, мадэрнізаваны і дапоўнены лініяй гарызонту, што лепш ілюструе тэрыторыю брэнда «Сэн-Габэн» - камфортны жыццёвы прастор. Яркія і цёплыя колеры былі выбраны для стварэння эмацыйнай сувязі з кліентамі, партнёрамі і канчатковымі спажыўцамі.
Новы лагатып адлюстроўвае больш сучаснае пазіцыянаванне брэнда, заснаванае на яго абяцаннi: распрацоўваць, вырабляць і пастаўляць высакаякасныя матэрыялы, якія дапамагаюць палепшыць умовы жыцця кожнага чалавека і грамадзтва ў цэлым.
Як адзначыў П'ер-Андрэ дэ Шаландар, Старшыня Савета дырэктараў і генеральны дырэктар Групы «Сэн-Габэн»: «Нашы матэрыялы створаны для таго, каб павысіць ўзровень камфорту сучаснага чалавека, дзе б ён ні знаходзіўся: дома, на працы ці ў паездцы. Наша адказнасць заключаецца ў тым, каб выпускаць прадукты і рашэнні, клапоцячыся пры гэтым пра дабро будучых пакаленняў і планеты ў цэлым, зводзячы да мінімуму ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Для нас дабрабыт асобнага чалавека і ўсёй планеты - гэта ўзаемадапаўняльныя паняцці, як два бакі адной манеты».
Такія змены ў пазіцыянаванні брэнда яшчэ больш падкрэсліваюць імкненне выбудоўваць больш цесныя сувязі з канчатковым спажыўцом. Дзякуючы медыя спажывец сёння значна лепш інфармаваны і грае ўсё большую ролю ў выбары матэрыялаў і прадуктаў. Нам важна растлумачыць яму, як матэрыялы і рашэнні «Сэн-Габэн» дапамогуць палепшыць яго паўсядзённае жыццё, бо ключавыя каштоўнасці нашага брэнда - гэта экспертыза ў матэрыялах, культура інавацый, разуменне патрэбаў кліента і падыход, заснаваны на адкрытасці і адказнасці. «Сёння моцныя брэнды дэманструюць тыя каштоўнасці, якія яны могуць прынесці людзям. Я хачу, каб кожны ведаў, што стаіць за брэндам «Сэн-Габэн», - падкрэсліў П'ер-Андрэ дэ Шаландар.