01 / 09 / 2015

Алена Курбак і Кацярына Палуйко, якія занялі 1-ае месца ў Нацыянальным этапе Міжнароднага Студэнцкага Архітэктурнага конкурсу, скончылі эскізны праект энергаэфектыўнага квартала для г. Дзяржынска, што ў Мінскай вобласці.
Праект быў распрацаваны ў рамках вытворчай практыкі на базе партнёра «Сэн-Габэн» па Мультыкамфортнаму Дому, кампаніі «Сучасны Каркасны Дом», пры ўдзеле ў кансультацыях супрацоўнікаў беларускага офіса Сэн-Габэн.
У выніку атрымаўся квартал таунхаўсаў на 33 кватэры з унутраным дваром - добрая альтэрнатыва традыцыйнай забудове.
А кошт ацяплення ў такіх дамах ніжэй па адносінах да пяціпавярхоўкі ў 4 - 5 разоў.
Дадзены праект будзе прапанаваны кіраўніцтву Дзяржынска для магчымай наступнай рэалізацыі.