22 / 04 / 2014

Па ініцыятыве Цэнтра экалагічных рашэнняў 16 сакавіка адбылася паездка журналістаў і экалагічных арганізацый у Дзяржынск , дзе ім быў прадстаўлены Мультыкамфортны дом . Мерапрыемства прайшло ў фармаце не толькі прэзентацыі , але і дыскусіі ўсіх бакоў : арганізатараў праекта, уладальніка дома, архітэктара, журналістаў, прадстаўнікоў экалагічных арганізацый. Былі знойдзены адказы на пытанні не толькі ў сферы экалогіі і зніжэння кошту будаўніцтва такіх будынкаў, але і спосабаў ўкаранення практыкі « зялёнага» праектавання і будаўніцтва ў нарматыўную базу Рэспублікі Беларусь.
http://greenbelarus.info/rus/новости/1778/