02 / 06 / 2014

29-30 мая 2014 года ў Бухарэсце (Румынія) адбыўся фінал 10-га, юбілейнага міжнароднага студэнцкага конкурсу «Праектаванне Мультыкамфортнага дома ISOVER». У фінале прынялі ўдзел 58 каманд з 22 краін свету. Заданнем гэтага года было праектаванне энергаэфектыўнай школы ў г.Газіантэп, Турцыя.Студэнткі з БНТУ (Мінск) - Богуш Вікторыя, Белазорава Вераніка якія занялі першае месца на нацыянальным этапе конкурсу, з бляскам прадставілі свой праект «Клапатлівая школа» на міжнародным фінале і па праве заслужылі спецыяльны прыз ад журы конкурсу.
Віншуем усіх прызёраў конкурсу і жадаем ім яркіх і цікавых праектаў у будучыні!