28 / 04 / 2014

Урачыстая прэзентацыя першых у Рэспубліцы Беларусь навучальных класаў з аптымальным акустычным асяроддзем адбылася 24 красавіка ў мінскіх школах № 89 і № 91. З мэтай павышэння паспяховасці вучняў і паляпшэння ўмоў знаходжання людзей у адукацыйных установах, кампанія ЗТАА «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус» правяла добраўпарадкаванне навучальных класаў з выкарыстаннем інавацыйных акустычных столявых і сценавых панэляў Ecophon.