27 траўня 2014 года ў актавай зале Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Семянкевіч Дзмітрый Ігаравіч, які заклікаў слухачоў з вялікай увагай паставіцца да пытаннях і праблемах энергаэфетыўнага праектавання і будаўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у будучыні.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі заслухалі даклады вядучых спецыялістаў канцэрна Сэн-Габэн Польшчы, Фінляндыі і Беларусі ў галіне энергаэфектыўнага будаўніцтва, а таксама прадстаўніка інстытута НШПТІС , які распавеў пра развіцце нарматыўнай базы ў галіне энергаэфектыўнага праектавання ў Рэспубліцы Беларусь.
28 траўня 2014 года ўдзельнікі канферэнцыі наведалі першы Мультыкамфортны дом у горадзе Дзяржынск, дзе змаглі пазнаёміцца з інавацыйнымі рашэннямі канцэрна Сэн-Габэн у галіне энергаэфектыўнага будаўніцтва на практыцы.