«Мультыкамфортны дом ISOVER» - дом, які:
- мінімальна спажывае энэргарэсурсы (энэргаэфектыўнасць)
- забяспечвае здаровы мікраклімат для Вас і Вашае сям'і (мікраклімат)
- экалагічна бяспечны да навакольнага асяродку (экалогія)
«Мультыкамфортны дом ISOVER» адпавядае самым высокім патрабаванням па акустыцы і гукаізаляванню, чысціні паветра і супраць пажарным характарыстыкам.
Канцэпцыя «Мультыкамфортны дом ISOVER» атрымала сваё развіццё ў 2005 годзе. У яе падмурак закладзеныя стандарты «пасіўнага» дому, распрацаваныя ў Германіі яшчэ ў 90-я гг., якія цалкам апраўдалі сваю эканамічную, энэргетычную і экалагічную слушнасць да нашага часу.
Асноўным крытэрам пасіўнага дому з'яўляецца ўдзельны расход цеплавой энэргіі на ацяпленне, які не павінен перавышаць 15 кВт•г/м² на год (кілават-гадзіна на м² энэргазалежнай плошчы ў год). А агульнае спажыванне першаснай энэргіі для ўсіх побытавых патрэбаў (ацяпленне, гарачая вада і электрычная энэргія) не мусіць перавышаць 120 кВт•г/м² у год.
На 14-й Міжнароднай канферэнцыі па пасіўных дамах у Дрэздэне кампанія ISOVER атрымала сэртыфікат Інстытута пасіўнага дому г. Дармштата на новыя рашэнні і вузлы канструкцыі «Мультыкамфортнага дому ISOVER». Сертыфікат супрацоўнікам кампаніі ISOVER уручыў дырэктар Інстытута пасіўнага дому г. Дармштата Вольфганг Файст.
«Мультыкамфортны дом ISOVER» - гэта дом не будучыні, а сучаснасці. Такія дамы ўжо існуюць, і ў іх створаныя найбольш камфортныя ўмовы для пражывання.
Энэргаэфектыўнасць
Удзельны расход цеплавой энергіі на ацяпленне «Мульцiкамфортнага дому ISOVER» 15 кВт•г/м²•год, гэта значыць, для таго, каб апаліць ваш дом, вам спатрэбіцца 1,5 м³ газу або 1,5 літра вадкага паліва на 1 м² вашай ацяплянай плошчы.
Прыклад: за ацяпленне катэджа ў стандарце «Мульцiкамфортны дом ISOVER», плошчай 200 м² вам прыйдзецца заплаціць усяго толькі за 300 м³ газу за ацяпляльны сезон. У той час як у традыцыйным катэджы аналагічнай плошчы вам спатрэбіцца 1000-3000 м³ на ацяпленне!
Зараз у Беларусі ў сярэднім будуюцца дамы з удзельным выдаткам цеплавой энергіі на ацяпленне ў 100-110 кВт•ч/м²•год, у «хрушчоўках» ён дасягае 250 кВт•ч/м²•год і больш.
Змяненнем № 1 у ТКП 45-2.04-43-2006 «Будаўнічая цеплатэхніка» унесены пункт 5.15, які абвяшчае:
«Пры праектаванні вонкавых агароджваючых канструкцыяў зноў будуючыхся жылых і грамадскіх будынкаў павінен быць забяспечаны гадавы удзельная расход цеплавой энергіі на ацяпленне і вентыляцыю:
- 110 кВт•г/м²•год для малапавярховых будынкаў і катэджаў пры натуральнай вентыляцыі
- 90 кВт•г/м²•год для малапавярховых будынкаў і катэджаў з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў
- 60 кВт•г/м²•год для шматпавярховых будынкаў і будынкаў сярэдняй паверхавасці пры натуральнай вентыляцыі
- 40 КВт•г/м²•год для шматпавярховых будынкаў і будынкаў сярэдняй паверхавасці пры прыточна-выцяжной вентыляцыі з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў».
15 кВт•г/м²•год – паказчык, якi дасягнуты ў «Мульцiкамфортным доме ISOVER» пры прыточна-выцяжной вентыляцыі з механічным прымушэннем і рэкуперацыяй цяпла вентыляцыйных выкідаў.
Згодна Дырэктыве парламента Еўрапейскага Саюза ад 19 мая 2010 года - «DIRECTIVE 2010/31/EU OF THE EUROPEAN PARLIAMENT AND OF THE COUNCIL», да 31 снежня 2020 года, усе новыя будынкі ў Еўрапейскім Саюзе павінны быць нулявога або амаль нулявога энергаспажывання…
Рабiце высновы!
Мікраклімат
Узімку і ўлетку тэмпература ўнутры «Мультыкамфортнага дому ISOVER» 20-23 °C. Навукай даказана, што гэта – аптымальны дыяпазон тэмператураў, як дзеля камфортнага пражывання, так і дзеля плённае працы.
Заўсёдны прыток фільтраванага свежага паветра, вольнага ад пылу, пыльцы раслінаў і аэразоляў, гарантуе яго высокую якасць. Адначасова выдаляецца цяжкое адпрацаванае паветра.
«Мультыкамфортны дом ISOVER» таксама гарантуе аптымальнае гукапаглынанне і цудоўную акустыку ва ўсіх памяшканнях.
Экалогія
Выкіды СО2 у «Мультыкамфортны дом ISOVER» складаюць усяго толькі 2 кг/м²•год, у параўнанні з 10-60 кг/м²•год сучасных будынкаў.
Аддаючы перавагу «Мультыкамфортному дому ISOVER», Вы робіце ўнёсак у зніжэнне экалагічнага следу чалавецтва (ecological footprint), які складае на 2010 год 150% (па дадзеным WWF).
Т.б. нам ужо неабходна 1,5 планеты Зямля, каб жыць далей з тым жа ўзроўнем патрэбаў і спажывання…