Калі зробіце старонку ў сеціве і выдасце кнігі?
Поўнае пытанне:
Калі зробіце старонку ў сеціве і выдасце кнігі?

Адказ:

Юры, зраблю меркаванне, што вы пытаецеся пра старонку, на якой асвятляецца інфармацыя пра мультыкамфортны дом ISOVER!?

Асноўная старонка, прысвечаная дадзенай тэме, яшчэ знаходзіцца ў стане распрацоўкі і запаўнення інфармацыяй. Трэба яшчэ крыху пачакаць.

Не менш карысная старонка на гэтую тэматыку ўжо паўнавартасна функцыянуе: http://www.isover-construction.com.
Тут рэпрэзентаваныя сертыфікаваныя ў Інстытуце пасіўнага дому (г. Дармштат) канструктыўныя вузлы Мультыкамфортнага дому ISOVER. На 14-й Міжнароднай канферэнцыі па пасіўных дамах у Дрэздэне сертыфікат супрацоўнікам кампаніі «Сэн-Габэн» уручыў дырэктар Інстытуту пасіўнага дому г. Дармштата Вольфганг Файст – заснавальнік канцэпцыі «пасіўнага дому».

На беларускай і расейскай мовах пра Мультыкамфортны дом ISOVER можна пачытаць тут:
http://isover.by/ru/consultant і нават пагутарыць на гэтую тэму!

Інфармацыйныя матэрыялы на спампоўку прадстаўленыя тут:
http://www.isover-airtightness.com/Multi-Comfort-House
Друкаваныя версіі брашур пра Мультыкамфортны дом ISOVER можна атрымаць, звярнуўшыся жа Кучумава Барыса

 

Назад да Спісу частых пытанняў