Мультыкамфорт: сучасны падыход да будаўніцтва. Акустычны камфорт як адна з найбольш важных ўмоў.
Запрашаем Вас прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца 21 лютага 2017 года ў канферэнц-зале гарвыканкама горада Брэста па адрасе вул. Энгельса, 3.
Канферэнцыя дазволіць Вам атрымаць унікальную экспертызу ў галіне сучаснага будаўніцтва энергаэфектыўных будынкаў, рэалізацыі мультыкамфортных праектаў з улікам усіх неабходных параметраў, такіх як цеплавой, акустычны, візуальны камфорт, якасць і чысціня паветра.
Дата: 21.02.17
Месца: Бресцкi гарвыканкам (Брст, ул. Энгельса, 3)
Аўдыторыя: праектныя інстытуты, архітэктары, дызайнеры, інвестары і дэвелаперы, спецыялісты па акустыцы.
Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама горада Брэста.
Для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі з Мінска будзе арганізаваны трансфер. Камфартабельны аўтобус з таблічкай «Сэн-Габэн» адправіцца са ст. «Дружная» раніцай 21 лютага ў 06.00 і даставіць Вас да месца правядзення канферэнцыі, а вечарам у 17.30 адправіцца з Брэста ў Мінск.
Мы зробім усё магчымае, каб час, праведзены з намі, быў максімальна карысным і цікавым для Вас!