Крытэры праэктавання, будаўніцтва і эксплуатацыі «Мультыкамфортнага дома - ISOVER»:
- аптымальная арыентацыя дома па баках свету (архітэктурна-планіровачныя рашэнні)
- праэктаванне і выкананне канструкцыяў без цяплыневых мастоў (канструктыўныя рашэнні)
- каэфіцыэнты цеплаперадачы для агароджальных канструкцыяў не павінны перавышаць 0,15 Вт/(м²•°С)
- выкарыстанне вокнаў з агульным прыведзеным каэфіцыэнтам цеплаперадачы 0,8 Вт/(м²•°С)
- кратнасць паветраабмену памяшканняў падчас розніцы ціску ў 50 Па мусіць быць не больш як 0,6 г-1
- высокаэфектыўная рэкуперацыя цеплыні сістэмы вентыляцыі (ККД не менш 75%) (інжынерныя рашэнні)
- нізкія цеплааддачы падчас вытворчасці і размеркаванні гарачае вады
- высокаэфектыўнае выкарыстанне энэргіі на побытавыя патрэбы
Архітэктурна-планіровачныя рашэнні
Крытэры архітэктурна-планіровачных рашэнняў, якім мусіць адпавядаць «Мультыкамфортны дом ISOVER»:
- 1.Кампактавасць абалонкі будынку:
- А/V- суаднясенне плошчы ўнутраных паверхняў агараджальных канструкцыяў да ацяпляльнага аб'ёма будынку (м2/м3). Гэты паказнік павінен быць у межах 1-0,2.
- 2. Арыентацыя па баках свету:
- жыллёвыя памяшканні максімальна арыентуюцца на ПОЎДЗЕНЬ
- бакоўкі (падсобныя памяшканні)месцяцца ў паўночнай частцы дому
- 3.Сонцаабарона паўднёвых і заходніх вокнаў у летні перыяд
Канструктыўныя рашэнні
1. Беспарыўная цеплаізаляцыйная абалонка будынку:
2. Праектаванне і выкананне канструкцыяў без цяплыневых мастоў:
На прыведзеным малюнку абведзены канструктыўныя вузлы, якія патрабуюць асаблівае ўвагі падчас праектавання і будаўніцтва «Мультыкамфортнага дома - ISOVER»
Інжынерныя рашэнні
На прыведзеным малюнку паказаная схема вентыляцыі «Мультыкамфортнага дома - ISOVER»