17 / 05 / 2017
Ужо 13 гадоў кампанія "Сэн-Габэн" аб'яўляе конкурс сярод студэнтаў па праектаванні Мультыкамфортнага дома.
Студэнты з больш за 100 універсітэтаў з 28 краін свету на працягу года ствараюць свае праекты, затым спаборнічаюць на нацыянальных этапах, каб фіналісты прадставілі свае праекты перад міжнародным журы. Лепшыя праекты маюць шанец быць рэалізаванымі, калі прадстаўнікі горада, ад якога сфарміравана заданне, палічаць іх цікавымі.
Кожны год заданне рознае: праектаванне цэлага мікрараёна, асобнага будынка, школы, начнога клуба, забаўляльнага цэнтра і г. д. У гэтым годзе студэнты працавалі над рэнавацыяй ужо існуючага мікрараёна ў Мадрыдзе, Іспанія. Многія архітэктары і выкладчыкі адзначаюць, што заданне гэтага года адно з самых складаных у сілу шэрагу асаблівасцяў. Напрыклад, зараз у дамах пражывае сталае насельніцтва, трэба было дадаць элементы інфраструктуры і выгоды для нiх, але ў той жа час і зрабіць раён прывабным для будучага маладога насельніцтва. Усе змены можна праводзіць выключна без адсялення жыхароў. І многае іншае. Болей падрабязна з заданнем і ўмовамі ўдзелу гэтага года можна азнаёміцца ТУТ.
Ад нашай краіны было абрана 2 праекта:
- Вераніка Супрунюк (БрДТУ) - праект "Vernuevo"
- Аліна Высоцая і Мікіта Макарэвіч (БНТУ) - праект "Life. Communication. Sharing"
Міжнародны фінал адбудзецца 31 траўня - 3 чэрвеня.
Прамую трансляцыю з месца падзей можна будзе глядзець на сайце www.isover-students.com.Нашы каманды будуць выступаць пад нумарамі 4 і 10.
Ад усёй душы жадаем нашым ўдзельнікам перамогі!