28 / 02 / 2017
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
- Выставы і семінары
28 лютага запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве", арганізаваная РУП "Стройтэхнорм".
Месца правядзення: г. Мiнск, вул. Мяснiкова 39 (малы зал Мiнстройархiтэктуры, 2 паверх).
На сённяшні дзень актуальнай з'яўляецца праблема энергазберажэння і прымянення адпаведных цеплаізаляцыйных матэрыялаў у жыллёвым, прамысловым, індывідуальным будаўніцтве. Цеплаізаляцыя на базе малаэфектыўных матэрыялаў - адна з прычын цепластрат пры эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў. Гэта вызначае важнасць выбару матэрыялаў, іх канкурэнтных пераваг на рынку цеплаізаляцыі.
Канферэнцыя "Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве» прысвечана цеплаізаляцыйным матэрыялам, выкарыстанне якіх садзейнічае вырашэнню праблемы энергазберажэння і прыняццю інавацыйных тэхналогій у будаўніцтве.
У рамках канферэнцыі прадстаўнік кампаніі ЗТАА "Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус" выступіць з дакладам на тэму "Цеплаізаляцыйныя рашэнні ISOVER на аснове шклянога валакна для навясных фасадных сістэм", а таксама ў рамках экспазіцыі адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць Вас.
Будзем рады бачыць Вас!
Tags: