Ecophon Super G B
Усталёўваецца ў памяшканнях, дзе патрабуецца мінімальная вышыня мантажу, і дзе ёсць рызыка павышанага механічнага ўздзеяння. Панэлі мацуюцца шчыльна край да краю і непасрэдна да паверхні перакрыцця, ствараючы гладкую паверхню столі. Скошаныя вуглы на тарцах панэляў ствараюць вузкія швы. Панэлі не дэмантуюцца.
 
Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці паводле тэхналогіі 3RD. На знешнюю паверхню налеплена трывалая тканіна са шкловалакна, а адваротны бок панэлі пакрыты нефарбаваным шклопалатном. Канты пафарбаваныя. Вага прыкладна 5 кг/м².
 
Ecophon рэкамендуе выкарыстоўваць акустычны клей Connect Absorber Glue для хуткай і лёгкай устаноўкі.
  Памер, мм
  600x600
прамы мантаж +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M298
Ecophon-logo
Super G B 1
Super G B 2
Super G B 3
Super G B 4
Super G B 5
Ecophon-logoSuper G B 1Super G B 2Super G B 3Super G B 4Super G B 5

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Профіль не дэмантуецца.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер White 085 (белы 085). Бліжэйшы колер у сістэме NCS S 1002-Y. Святлоадбіванне: 78%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611).
  • Экалагічныя сертыфікаты : Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Стандарт Класс
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расія ФЗ №123 КМ1
  • Механічныя ўласцівасці: М298 тэсціравалася ў адпаведнасці са стандартам EN 13964, дадатак D, і аднесена да класа 3A. Дадатковая нагрузка павінна быць замацаваная на перакрыцці.
  Макс. магчымая нагрузка (N) Мін. нясучая здольнасць (N)
М298, 600x600 - -
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі. Інфармацыю па мінімальнай вышыні падвешвання сістэмы гл. у спецыфікацыі. Апорныя паверхні павінны вытрымліваць вагу ўсталяваных панэляў. Паверхня мусіць быць сухой і чыстай. Для атрымання найлепшых вынікаў  паверхня павінна быць гладкай.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Super G B
 
Ecophon Super G B (2)
 
Ecophon Super G B (3)
 
Ecophon Super G B (4)

Монтаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M298) для Ecophon Super G B з выкарыстаннем акустычнага клею
Памер, мм

Акустыка

Гукапаглынанне:

Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы

 

Сертыфікаты