Ecophon Solo Rectangle on wall
Для павелічэння гукапаглынання ў памяшканні сістэма дае магчымасць усталёўваць Ecophon Solo™ Rectangle Square на сценах. Працуючы з гэтай сістэмай, можна ствараць індывідуальны дызайн сцен, усталёўваючы панэлі на розным узроўні і адлегласці адна ад аднае.

Для мацавання Solo™ Rectangle on wall існуе два стандартныя варыянты: з дапамогай профіля Connect™ Hook ці жорсткага падвеса Connect™ Distance. Панэль Solo™ Rectangle вырабляецца памерам 2400x1200x40 мм агульнай вагой 11,5 кг. Панэль выраблена са шкловалакна высокай шчыльнасці з выкарыстаннем тэхналогіі 3RD з паверхняй Akutex™ FT як са знешняга, гэтак і з адваротнага бакоў. Канты прамаабрэзаныя, пафарбаваныя.
Памер, мм
  2400x1200
Спецыяльнае мацаванне +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M305 M306
Solo Rectangle on wall 3
Solo Rectangle on wall 1
Solo Rectangle on wall 2
Solo Rectangle on wall 4
Solo Rectangle on wall 3Solo Rectangle on wall 1Solo Rectangle on wall 2Solo Rectangle on wall 4

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер Белы Frost, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне  85% (з якіх 99% рассяваецца). Каэфіцыент рэтраадбівання 63 mcd/(m²lx). Бляск < 1.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі павінны ўсталёўваца ў памяшканнях (зонах) з адноснай вільготнасцю паветра, якая не перавышае 70%, і тэмпературай да 30°C.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі влодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Дадатковая нагрузка не дапушчальная.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. “Колькасць па спецыфікацыі”.
Ecophon Solo Rectangle on wall
 
Ecophon Solo Rectangle on wall (2)
 
Ecophon Solo Rectangle on wall (3)
 
Ecophon Solo Rectangle on wall (4)
 
Ecophon Solo Rectangle on wall (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M305) для гарызантальнага мантажу Ecophon Solo Rectangle on wall
Мантажная схема (M306) для вертыкальнага мантажу Ecophon Solo Rectangle on wall

Акустыка

Звесткі з дыяграмы прыведзены для аднае панэлі. Калі панэлі размешчаны на адлегласці менш за 0,5 м адна ад аднае, паказчык каэфіцыента Aэкв. на адну панэль нязначна мяняецца.
Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы