Ecophon Hygiene Performance A C1
Ecophon Hygiene Performance A C1 – гукапаглынальная столевая сістэма для выкарыстання ў памяшканнях, дзе існуе рызыка невялікіх забруджванняў паверхняў і патрабуецца рэгулярнае прыбіранне. Гэтую сістэму рэкамендуецца выкарыстоўваць у памяшканнях з нізкай вільготнасцю. Галіна прымянення: сталовыя, раздзявалкі, прыбіральні.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Hygiene Performance A, вырабленых са шкловалакна высокай шчыльнасці паводле тэхналогіі 3RD, на паверхню якога нанесена прыдатнае да чысткі пакрыццё Akutex™ TH. Адваротная паверхня панэлі пакрыта шклотканінай. Канты загрунтаваныя. Адкрытая падвясная сістэма Connect T24 выраблена з ацынкаванай сталі. Вага сістэмы 3-4 кг/м2. Панэлі замацоўваюцца на падвясной сістэме з дапамогай кліпсаў Connect Hygiene, што дазваляе вытрымліваць чыстку пад ціскам і мінімізаваць назапашванне бруду.
  Памер, мм  
  600x600 600x600 1200x600 1200x600
T24 + + + +
Таўшчыня (s) 20 40 20 40
Мантажная схема M253 M253 M253 M253
Ecophon-logo

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца. Панэлі, замацаваныя з дапамогай кліпсаў Hygiene Clip 20, дазваляюць ажыццяўляць іх мыццё ў падвешаным стане. Доступ у міжстолевую прастору магчымы праз люк Hygiene.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне. Чыстка парай 4 разы на год. Паверхня панэляў устойлівая да дзеяння сродкаў дэзінфекцыі.
  • Знешні выгляд: Колер: White 010, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0502-Y, святлоадбіванне 84%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Супрацьдзеянне росту мікраарганізмаў – клас 0 паводле стандарта ASTM G 21-96. Каразійная ўстойлівасць падвясной сістэмы і аксесуараў – клас С1 стандарта EN ISO 12944-2.
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 5 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі. Падрэзаныя панэлі павінны быць апрацаваны прыдатным герметыкам з выкарыстаннем стужкі  Connect Tape applicator або герметыкам Connect Edge. Адтуліны апрацоўваюцца герметыкам.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Performance A C1
 
Ecophon Hygiene Performance A C1 (2)
 
Ecophon Hygiene Performance A C1 (3)
 
Ecophon Hygiene Performance A C1 (4)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M253) для Ecophon Hygiene Performance A C1

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы

 

Сертыфікаты