Ecophon Solo Triangle
Ecophon Solo Triangle з’яўляецца акустычным рашэннем, якое прымяняецца ў першую чаргу ў тых выпадках, калі маюцца цяжкасці падчас усталявання звычайнай падвясной столі "ад сцяны да сцяны". Solo Triangle можа прымяняцца ў будынках, дзе важна захаваць нязменным аб’ём памяшканняў, ці там, дзе ў якасці сістэмаў ахаладжэння выкарыстана сістэма TABS (тэрмічна актыўная сістэма будынка).
 
Solo Triangle – гэта вольна падвешаны элемент. Сістэма падвешвання на рэгулюемых тросікавых падвесах у сукупнасці з новым спіральным анкерам Connect Absorber anchor (патэнт заяўлены) дае магчымасць падвешваць панэлі ў некалькі ўзроўняў і пад рознымі вугламі.
 
Панэль Solo Triangle мае памер 1039x1200x40 мм з агульнай вагой 2,5 кг. Панэль выраблена са шкловалакна высокай шчыльнасці паводле тэхналогіі 3RD з паверхняй Akutex™ FT як са знешняга, гэтак і з адваротнага бакоў. Канты прамаабрэзаныя, пафарбаваныя.
Памер, мм
  1039x1200
Спецыяльнае мацаванне +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M297
Solo Triangle 1
Solo Triangle 2
Solo Triangle 3
Solo Triangle 4
Solo Triangle 1Solo Triangle 2Solo Triangle 3Solo Triangle 4

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер Белы Frost, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне  85% (з якіх 99% рассяваецца). Каэфіцыент рэтраадбівання 63 mcd/(m²lx). Бляск < 1.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (EN 4611).
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Панэлі вытрымліваюць невялікую канцэнтраваную і размеркаваную нагрузкі. Падрабязна інфармацыю аб функцыянальных і механічных уласцівасцях гл. на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. “Колькасць па спецыфікацыі”.
  • CE: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Solo Triangle
 
Ecophon Solo Triangle (2)
 
Ecophon Solo Triangle (3)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M297) для Ecophon Solo Triangle

Акустыка

Звесткі з дыяграмы прыведзены для аднае панэлі. Калі панэлі размешчаны на адлегласці менш за 0,5 м адна ад аднае, паказчык каэфіцыента Aэкв. на адну панэль нязначна мяняецца.
Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы


 

Сертыфікаты