Ecophon Solo Baffle
Ecophon Solo Baffles (вольна подвешаныя элементы) з’яўляюцца акустычнымі рашэннямі, якія маць месца ў першую чаргу ў выпадках, калі не ўяўляецца магчымым усталяваць звычайныя столевыя сістэмы. Вольна падвешаныя элементы прызначаны для ўсталявання ў будынках, дзе патрэбна захаваць аб’ём памяшкання, асаобліва калі натуральнае святло трапляе ў пакой праз мансардныя вокны альбо як опцыя, калі ў якасці сістэмы ахаладжэння памяшкання абрана TABS (тэрмічна актыўная сістэма будынка).
 
Існуюць розныя варыянты ўсталявання вольна падвешаных элементаў: з выкарыстаннем профіля Connect Baffle, рэгулюемага драцянога падвеса ці ўсталявання на падвясной сістэме. Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Solo Baffles і аксесуараў Ecophon Connect. Вага сістэмы каля 2-3 кг/м2. Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці паводле тэхналогіі 3RD з паверхняй Akutex™ FT з абодвух бакоў. Канты прамыя, пафарбаваныя. Ecophon Solo Baffles лёгка дэмантуюцца.
Памер, мм
  1200x200 1200x300 1200x600
Спецыяльнае мацаванне + + +
Таўшчыня (s) 40 40 40
Мантажная схема M232 M322 M232 M322 M232 M322
Solo Baffle 1
Solo Baffle 2
Solo Baffle 3
Solo Baffle 4
Solo Baffle 5
Solo Baffle 6
Solo Baffle 7
Solo Baffle 8
Solo Baffle 9
Solo Baffle 10
Solo Baffle 1Solo Baffle 2Solo Baffle 3Solo Baffle 4Solo Baffle 5Solo Baffle 6Solo Baffle 7Solo Baffle 8Solo Baffle 9Solo Baffle 10

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер Белы Frost, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне  85% (з якіх 99% рассяваецца). Каэфіцыент рэтраадбівання 63 mcd/(m²lx). Бляск < 1.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (EN 4611).
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Уся дадатковая нагрузка павінна быць замацавана на перакрыццё.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. “Колькасць па спецыфікацыі”.
  • CE: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Solo Baffle
 
Ecophon Solo Baffle (2)
 
Ecophon Solo Baffle (3)
 
Ecophon Solo Baffle (4)
 
Ecophon Solo Baffle (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M232) для Ecophon Solo Baffle/anchor
Мантажная схема (M322) для Ecophon Solo Baffle/hook

Акустыка

Звесткі з дыяграмы прыведзены для аднае панэлі. Калі панэлі размешчаны на адлегласці менш за 0,5 м адна ад аднае, паказчык каэфіцыента Aэкв. на адну панэль нязначна мяняецца.
Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Заўвага: Вынікі несупастаўныя з вынікамі, якія былі зроблены ў адпаведнасці з больш старымі версіямі гэтага стандарта з-за разыходжанняў у метадах іспытаў.
Класіфікацыя ў адпаведнасці з EN ISO 11654, адзінкавыя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы


 

Сертыфікаты