Ecophon Master Rigid A
Падыходзіць для класных пакояў альбо любых іншых памяшканняў са строгімі патрабаваннямі да акустыкі, асабліва да разборлівасці мовы, а таксама да магчымасці дэмантажу падвясной столі. Ecophon Master Rigid A манціруецца на адкрытую падвясную сістэму. Панэлі ўтрымліваюцца кліпсамі, аднак могуць быць цалкам дэмантаваныя.
 
Столь складаецца з панэляў Ecophon Master Rigid A, нізкачастотных гукапаглынальнікаў Ecophon Extra Bass і падвясной сістэмы Ecophon Connect з удзельнай вагой 3,5 кг/м2. Панэлі вырабляюцца са шкловалакна высокай шчыльнасці па тэхналогіі 3RD. Паверхня ўяўляе сабой умацаваную шматслойную канструкцыю са знешнім слоем Akutex™ FT. Таксама маецца гукаадбівальны варыянт паверхні (gamma), які мае аналагічны знешні выгляд. Адваротны бок панэлі пакрыты шклопалатном, канты пафарбаваныя.
 
Ecophon Extra Bass выкарыстоўваецца для гукапаглынання ў дыяпазоне нізкіх частот, укладваецца на пліты падвясной столі. Для дасягнення найлепшых характарыстык столі і яе знешняга выгляду мы рэкамендуем выкарыстоўваць для мантажу падвясную сістэму Ecophon Connect з ацынкаванай сталі.
Памер, мм
  600x600 1200x600 1200x1200 1600x600 1800x600 2000x600 2400x600
T24 + + + + + + +
Таўшчыня (s) 20 20 20 20 20 20 20
Мантажная схема M316 M316 M316 M333 M333 M333 M333
Master Rigid A 1
Master Rigid A 2
Master Rigid A 3
Master Rigid A 4
Master Rigid A 5
Master Rigid A 1Master Rigid A 2Master Rigid A 3Master Rigid A 4Master Rigid A 5

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі ўтрымліваюцца кліпсамі, але лёгка дэмантуюцца. Мінімальная вышыня падвешвання сістэмы ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер Белы Frost, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне 85% (з якіх 99% рассяваецца). Каэфіцыент рэтраадбівання 63 mcd/(m²lx). Бляск < 1.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611).
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебядзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з асмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14025 / EN 15804.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
Мант. Схема, Памер (мм) Макс. магчымая нагрузка (N) Мін. нясучая здольнасць (N)
M316, 600x600 50 160
M316, 1200x600 50 160
M316, 1200x1200 50 160
M333, 1600x600 40 -
M333, 1800x600 20 -
M333, 2000x600 10 -
M333, 2400x600 - -
  • Мантаж: Для азнаямлення з варыянтамі дызайну, а таксама парадкам устаноўкі і інтэграцыяй камунікацый, гл. мантажную схему, кіраўніцтва па ўстаноўцы і дапаможныя малюнкі. Інфармацыю па мінімальнай вышыні падвешвання сістэмы гл. Колькасць па спецыфікацыі.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Master Rigid A
 
Ecophon Master Rigid A (2)
 
Ecophon Master Rigid A (3)
 
Ecophon Master Rigid A (4)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M316) для Ecophon Master Rigid A
Мантажная схема (M333) для Ecophon Master Rigid A XL у калідорах

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654.

Практычны каэфіцыент гукапаглынання
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы

 

Сертыфікаты