Ecophon Master Matrix
Ecophon Master Matrix – запатэнтаваная акустычная столевая сістэма для памяшканняў з вялікай плошчай, у якіх ускладнена ці немагчымая ўстаноўка столі "ад сцяны да сцяны". Сістэма забяспечвае хуткі і лёгкі мантаж з высокай дакладнасцю, дзякуючы папярэдне ўсталяваным анкерам і замацаванню панэляў на падвясной сістэме на замках "click-in". Кожная панэль выконвае функцыю лючка і лёгка можа быць выкарыстана для доступу ў міжстолевую прастору. Сістэма можа быць устаноўлена з каэфіцыентам пакрыцця столі каля 95% у модульным памеры 1200 мм і зазорам паміж панэлямі 40 мм, ствараючы эфект панэляў, якія лунаюць у паветры (М344), ці радамі з модулем 1040 мм (М345). Апошні варыянт створаны спецыяльна для будынкаў з сістэмамі TABS з пакрыццём каля 60% (у будынках з будаўнічым модулем 1350 мм). Панэлі маюцца ў розных прамавугольных формах і памерах, якія даюць незвычайна шырокія магчымасці для дызайна.
 
Столь складаецца з панэляў Ecophon Master Matrix і падвясной сістэмы Ecophon Connect. Вага сістэмы каля 5-6 кг/м². Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці з выкарыстаннем тэхналогіі 3RD. Бачная частка панэлі мае пакрыццё Akutex™ FT, адваротная пакрыта шклотканінай. Канты простаабрэзаныя і пафарбаваныя. Падвясная сістэма Connect і падвесы выраблены з ацынкаванай сталі і алюмінію.
Памер, мм
  600x1040 600x1200 600x2400 1200x1040 1200x1200 2400x1040 2400x1200
T24 + + + + + + +
Таўшчыня (s) 40 40 40 40 40 40 40
Мантажная схема M345 M344 M344 M345 M344 M345 M344
Master Matrix 1
Master Matrix 2
Master Matrix 3
Master Matrix 4
Master Matrix 5
Master Matrix 6
Master Matrix 7
Master Matrix 8
Master Matrix 9
Master Matrix 10
Master Matrix 1Master Matrix 2Master Matrix 3Master Matrix 4Master Matrix 5Master Matrix 6Master Matrix 7Master Matrix 8Master Matrix 9Master Matrix 10

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Кожная панэль дэмантуецца знізу. Панэлі могуць выконваць функцыю лючкоў для доступу ў міжстолевую прастору.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер Белы Frost, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне 85% (з якіх 99% рассяваецца). Каэфіцыент рэтраадбівання 63 mcd/(m²lx). Бляск < 1.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611).
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебядзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з асмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14025 / EN 15804.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Панэлі здольныя несці нагрузку пры адтуліне Ф 100 мм. Максімальная нагрузка не павінна перавышаць 250 г. размеркаванай паміж дзвюма папярочнымі накіравальнымі. Для нагрузак большых, чым зацверджаная, гл. Мантажную схему.
Мант. Схема, Памер (мм) Макс. магчымая нагрузка (N) Мін. нясучая здольнасць (N)
M344, 600x1200 5 160
M344, 600x2400 5 160
M344, 1200x1200 5 160
M344, 2400x1200 5 160
M345, 600x1040 5 160
M345, 1200x1040 5 160
M345, 2400x1040 5 160
  • Мантаж: Для азнаямлення з варыянтамі дызайну, а таксама парадкам устаноўкі і інтэграцыяй камунікацый, гл. мантажную схему, кіраўніцтва па ўстаноўцы і дапаможныя малюнкі. Інфармацыю па мінімальнай вышыні падвешвання сістэмы гл. Колькасць па спецыфікацыі.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Master Matrix
 
Ecophon Master Matrix (2)
 
Ecophon Master Matrix (3)
 
Ecophon Master Matrix (4)
 
Ecophon Master Matrix (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M344) для Ecophon Master Matrix
Мантажная схема (M345) для ўстаноўкі Ecophon Master Matrix радамі

Акустыка

Першая дыяграма для кластараў панэляў >10 м². Другая дыяграма для кластараў з чатырох панэляў (1200x1040 мм), якія ўсталяваныя ў рад з інтэрвалам 40 мм. Калі кластары панэляў размяшчаюцца на адлегласці <0,5 м адзін ад аднаго, паказчык Aeq на адзін кластар панэляў зніжаецца.

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654.

Практычны каэфіцыент гукапаглынання
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы
 

Сертыфікаты