Ecophon Line LED
Ecophon Line – цалкам інтэграваная свяцільня, якая можа быць убудаваная ў некалькі столевых сістэмаў. Свяцільня падыходзіць для розных варыянтаў ужывання: асвятлення працоўных месцаў у офісах адкрытага тыпу, праходаў, а таксама вылучэння функцыянальных зон. Можа выкарыстоўвацца нават у такіх памяшканнях, як кухні ці прыбіральні, канферэнц-залы і г.д. Свяцільні дазваляюць рэалізаваць багатыя дызайнерскія рашэнні, яны цалкам інтэграваныя ў канструкцыю падвясной столі і надаюць ёй закончаны выгляд.
 
Свяцільні Ecophon Line выкарыстоўваюцца ў сістэмах з кантамі Dg, Ds, Е і Lp. Для Ecophon Focus Lp выпускаюцца шырынёй 150 і 300 мм і могуць выкарыстоўвацца для стварэння спецыяльных светлавых ліній, каб надаць столі больш структураваны выгляд.
 
Ecophon Line складаецца з корпуса, баласта і матавага плафона. Абноўленыя сучасныя крыніцы святла LED маюць высокую якасць, што дазваляе дасягнуць высокай эфектыўнасці і доўгага тэрміну службы, які складае больш за 50000 гадзін (L90). Кожная свяцільня важыць прыкладна 1,5 кг. Сістэма запатэнтаваная. Даступная ў 3 розных варыянтах: стандарт (укл/выкл), з рэгуляванай яркасцю і ў функцыі аварыйнае свяцільні з акамулятарным рэсурсам 1 гадз. Дросель адаптаваны для SwitchDIM, DALI, DSI, мае калідорную функцыю.
Памер, мм
  1200x150 1200x300 1200x600
Т24 + + +
Таўшчыня (s) 20 20 20
Мантажная схема M332 M332 M329 M330 M331
Line LED 1
Line LED 2
Line LED 3
Line LED 1Line LED 2Line LED 3

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі лёгка дэмантуюцца. Мінімальная вышыня падвешвання сістэмы ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. “Колькасць па спецыфікацыі”.
  • Знешні выгляд: Паверхня White Frost, бліжэйшы колер паводле NCS S 0500-N, святлоадбіванне 85% (з якіх больш за 99% рассяваецца). Коэфіцыент рэтраадбівання 63 мкд/(м²лк). Бляск < 1.
  • Электратэхнічныя характарыстыкі: 220-240 В, 50-60 Гц, cos φ>0,98. Электронны баласт HF ці баласт з лічбавым рэгуляваннем. Крыніца святла: 1 LED-модуль магутнасцю 30 Вт. Таксама даступная свяцільня з функцыяй аварыйнага асвятлення з камплектам акамулятараў, разлічаных на працу цягам 1 гадзіны (увах. у камплект).
  • Стандарты: IP20, Class 1.
  • Характарыстыкі свяцільні: 
     
Эквівалентная магутнасць: 35,2 Вт
Крыніца святла: LED 30 Вт
Асветленасць: 2623 лм
Эфэктыўнасць: 75 лм/Вт
Колеравая тэмпература: 4000K
Індэкс перадачы колераў: > 80 Ra
Колеравая розніца: 3 MacAdam SDCM
Эфектыўнасць асвятлення (LOR): 100%
Размеркаванне святла: 0/100
Даўгавечнасць: L90 >50000 ч
Даўгавечнасць: L70 >100000 ч

 
Line LED 1
 
Line LED 2
 
Line LED 3
 
Line LED 4
 
Line LED 5

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M329) для Ecophon Line LED E T24
Мантажная схема (M330) для Ecophon Line LED Ds
Мантажная схема (M331) для Ecophon Line LED Dg
Мантажная схема (M332) для Ecophon Line LED Lp

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы




 

Сертыфікаты