Ecophon Industry RTP
Прымяняецца для зніжэння ўзроўню шуму ў прамысловых памяшканнях, дзе патрабуецца ўдаратрывалае рашэнне. Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Industry RTP і падвясной сістэмы Connect з вагой каля 4-6 кг/м² у залежнасці ад таўшчыні панэляў. Аснова панэляў выраблена са шкловалакна. Знешняя паверхня пакрыта перфараваным металічным лістом (дыяметр адтулін 3 мм), які пакрывае пафарбаванае ў чорны колер шклопалатно. Металічнае пакрыццё завальцаванае па доўгіх баках панэлі. Усе канты пакрыты чорным шклопалатном. Металічны ліст выраблены з ацынкаванай сталі і мае або натуральны колер (цынк), або пафарбаваны ў белы.
 
Для дасягнення найлепшых вынікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць падвясную сістэму і аксесуары Connect. Падвясная сістэма выраблена з ацынкаванай сталі.
Памер, мм
  1200x600 1200x600
T24 + +
Таўшчыня (s) 30 50
Мантажная схема M172 M173 M172 M173
Industry RTP 2
Industry RTP 1
Industry RTP 3
Industry RTP 2Industry RTP 1Industry RTP 3

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі лёгка дэмантуюцца. Мінімальная вышыня падвешвання сістэмы ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам.
  • Знешні выгляд: Колер: Galvanized 189, святлоадбіванне 55%. Колер: White 170 (белы 170), святлоадбіванне 65%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 75% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611).
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. "Колькасць па спецыфікацыі".
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Industry RTP
 
Ecophon Industry RTP (2)
 
Ecophon Industry RTP (3)
 
Ecophon Industry RTP (4)
 
Ecophon Industry RTP (5)
 
Ecophon Industry RTP (6)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M172) для Ecophon Industry RTP
Мантажная схема (M173) для Ecophon Industry RTP са схаваным профілем

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы

Сертыфікаты