Ecophon Industry Modus S
Сістэма Ecophon Industry Modus S з’яўляецца адным з асноўных рашэнняў з добрымі акустычнымі ўласцівасцямі. Яна падыходзіць для зніжэння шуму ў прамысловых памяшканнях. Панэлі маюцца ў розных колерах і могуць усталёўвацца рознымі спосабамі.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Industry Modus S і падвясной сістэмы Connect. Мае вагу каля 3-5 кг/ м2 у залежнасці ад таўшчыні панэляў. Панэлі выраблены са шкловалакна паводле тэхналогіі 3RD. Знешняя паверхня пакрыта пафарбаванай шклотканінай (S), адваротны бок панэлі – нефарбаваным шклопалатном. Канты нефарбаваныя.
 
Для дасягнення найлепшых вынікаў рэкамендуецца выкарыстоўваць падвясную сістэмы і аксесуары Connect. Падвясная сістэма выраблена з ацынкаванай сталі.
  Памер, мм
  1200x600 1200x1200
прамы мантаж + +
T24 + +
Таўшчыня (s) 50 50
Мантажная схема M22, M23, M44 M22, M23, M44
Industry Modus TAL 1
Industry Modus TAL 2
Industry Modus TAL 1Industry Modus TAL 2

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі лёгка дэмантуюцца. Мінімальная вышыня падвешвання сістэмы ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі.
  • Ачыстка: Штотыднёвая сухая чыстка і чыстка пыласосам.
  • Знешні выгляд: Колер белы – White 190, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне 80%. Колер шэры – Grey 981, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 2502-Y, святлоадбіванне 45%. Колер чорны – Black 970, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 8502-Y, святлоадбіванне 4%. Колер натуральны
    – Nature, святлоадбіванне 60%. Магчымы невялікія адрозненні ў адценнях колераў
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611).
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі сертыфікаваны ў адпаведнасці з Indoor Climate Labelling і рэкамендаваны Шведскай Асацыяцыяй па барацьбе з астмай і алергіяй.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14025 / EN 15804.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Беларусь Г1  
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. "Колькасць па спецыфікацыі".
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).

Акустыка

Практычны каэфіцыент гукапаглынання

αp Практычны каэфіцыент гукапаглынання                  
Частата, Гц

αp Практычны каэфіцыент гукапаглынання 
                                                
 
 
 
 Частата, Гц


— Ecophon Modus S Industry 50 мм, в.п.с. 200 мм
· · · Ecophon Modus S Industry 100 мм, в.п.с. 200 мм

в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы