Ecophon Hygiene Performance A C4
Ecophon Hygiene Performance A C4 – унікальная гукапаглынальная столевая сістэма для выкарыстання ў памяшканнях, дзе прад’яўляюцца высокія патрабаванні да гігіены. Панэлі і ўсе складнікі падвясной сістэмы, вырабленыя з кіслатаўстойлівай нержавеючай сталі, вытрымліваюць сталую высокую вільготнасць і/або ўстойлівыя да карозіі. Галіна прымянення: басейны, водныя паркі і душавыя.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Hygiene Performance A, вырабленых са шкловалакна высокай шчыльнасці паводле тэхналогіі 3RD, на паверхню якога нанесена ўстойлівае да чысткі пакрыццё Akutex TH. Адваротная паверхня пакрыта шклотканінай. Канты пафарбаваныя. Адкрытая падвясная сістэма Connect T24 C4 з высакаякаснай аўстэнітнай нержавеючай сталі ўстойлівая да з’яўлення механічнай карозіі ў адрозненне ад звычайнай нержавеючай сталі. Вага сістэмы 3-4 кг/м2. Панэлі мацуюцца да падвясной сістэмы з дапамогай кліпсаў Connect Hygiene, што дазваляе вытрымліваць чыстку пад ціскам і мінімізаваць назапашванне бруду. Для доступу да сістэмаў вентыляцыі выкарыстоўваецца спецыяльная кліпса Connect Democlip.
  Памер, мм
  600x600 600x600 1200x600 1200x600
T24 + + + +
Таўшчыня (s) 20 40 20 40
Мантажная схема M266 M266 M266 M266
Ecophon-logo

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца. Панэлі, замацаваныя з дапамогай кліпсаў Connect Hygiene, дазваляюць ажыццяўляць іх мыццё ў падвешаным стане. Connect Democlips 20 C4 забяспечвае лёгкі доступ ў прастору над столлю.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне. Чыстка парай 4 разы на год, мыццё пад нізкім ціскам двойчы на год. Паверхня панэляў устойлівая да дзеяння большасці сродкаў дэзінфекцыі.
  • Знешні выгляд: Колер: White 010, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0502-Y, святлоадбіванне 84%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Супрацьдзеянне росту мікраарганізмаў – клас 0 паводле стандарта ASTM G 21-96. Каразійная ўстойлівасць падвясной сістэмы і аксесуараў – клас С4 стандарта EN ISO 12944-2.
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 5 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі. Падрэзаныя панэлі павінны быць апрацаваны адпаведным герметыкам  з выкарыстаннем стужкі Connect Tape applicator альбо герметыкам Connect Edge. Адтуліны апрацоўваюць герметыкам.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Performance A C4
 
Ecophon Hygiene Performance A C4 (2)
 
Ecophon Hygiene Performance A C4 (3)
 
Ecophon Hygiene Performance A C4 (4)
 
Ecophon Hygiene Performance A C4 (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M266) для Ecophon Hygiene Performance A C4

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы
 

Сертыфікаты