Ecophon Hygiene Meditec E C1
Ecophon Hygiene Meditec E – гукапаглынальная столевая сістэма для выкарыстання ў памяшканнях, дзе патрэбны рэгулярная дэзінфекцыя і/або прыбіранне. Гэтую сістэму рэкамендавана выкарыстоўваць у сухіх памяшканнях. За кошт паўсхаванай падвясной сістэмы ствараецца ценявы эфект і робіцца акцэнт на кожнай панэлі. Бачаная паверхня столі знаходзіцца на 7 мм ніжэй за накіравальныя. Галіна прымянення: кабінеты і пакоі для перамоў ў медыцынскіх установах. Сістэма адпавядае патрабаванням В1 і В5 зоны 4 паводле стандарта NF S90-351 і чыстым памяшканням адпаведна стандарта ISO 5.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Meditec A, вырабленых са шкловалакна высокай шчыльнасці згодна тэхналогіі 3RD, на паверхню якога нанесена ўстойлівае да чысткі пакрыццё Akutex™ TH. Канты пафарбаваныя. Адкрытая падвясная сістэма Connect T24 выраблена з ацынкаванай сталі. Вага сістэмы  прыблізна 2,5 кг/м2. Панэлі мацуюцца да падвясной сістэмы з дапамогай кліпсаў Connect Universal, што дазваляе вытрымліваць чыстку пад ціскам і мінімізаваць назапашванне бруду.
  Памер, мм
  600x600 1200x600
T24 + +
Таўшчыня (s) 15 15
Мантажная схема M256 M256
Hygiene Meditec E C1 1
Hygiene Meditec E C1 2
Hygiene Meditec E C1 1Hygiene Meditec E C1 2

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца. Панэлі, замацаваныя з дапамогай кліпсаў Hygiene Clip 20, дазваляюць ажыццяўляць іх мыццё ў падвешаным стане. Доступ у міжстолевую прастору магчымы праз люк Hygiene.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне. Чыстка парай 4 разы на год. Паверхня панэляў устойлівая да дзеяння сродкаў дэзінфекцыі.
  • Знешні выгляд: Колер White 010, бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0502-Y, светлаадбіванне 84%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Супрацьдзеянне росту мікраарганізмаў – клас 0 паводле стандарта ASTM G 21-96. Каразійная ўстойлівасць падвясной сістэмы і аксесуараў – клас С1 стандарта EN ISO 12944-2.
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 5 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі. Падрэзаныя канты павінны быць апрацаваны герметыкам Connect Edge.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Meditec E C1
 
Ecophon Hygiene Meditec E C1 (2)
 
Ecophon Hygiene Meditec E C1 (3)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (М256) для Ecophon Hygiene Meditec E С1

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы

 

Сертыфікаты