Ecophon Hygiene Clinic E C1
Сістэма Ecophon Hygiene Clinic E C1 – гукапаглынальная столевая сістэма ад сцяны да сцяны, прызначаная для прымянення ў памяшканнях устаноў аховы здароўя, са строгімі функцыянальнымі патрабаваннямі. Сістэма рэкамендавана для памяшканняў з сухім асяроддзем. Яна мае паўсхаваную падвясную сістэму, сумесна з панэлямі і кантам Е ствараючы ценявы эфект. Паверхня кожнай панэлі апушчана на 7 мм ніжэй за профілі падвясной сістэмы. Прыклады прымянення: пакоі чакання, шпітальныя палаты і пасты медперсаналу. У адпаведнасці са стандартам NF S 90-351, сістэма аднесена да класа В5 для зоны 4, а таксама для чыстых памяшканняў згодна з ISO 5.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Hygiene Clinic A і падвясной сістэмы Ecophon Connect. Вага сістэмы каля 2,5 кг/м². Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці з выкарыстаннем тэхналогіі 3RD. Бачаная частка панэлі мае паверхню Akutex™ T, адваротны бок пакрыты шклопалатном. Канты пафарбаваныя. Падвясная сістэма выраблена з ацынкаванай сталі, мае клас каразійнай устойлівасці С1. Для найлепшых вынікаў і якаснага мантажу выкарыстоўвайце падвясную сістэму і аксесуары Ecophon Connect.
  Памер, мм
  600x600 1200x600
T24 + +
Таўшчыня (s) 15 15
Мантажная схема M339 M339
Hygiene Clinic E C1

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі лёгка дэмантуюцца. Мінімальная вышыня падвешвання сістэмы ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне.
  • Знешні выгляд: Колер: White 500 (белы 500), бліжэйшы колер у сістэме NCS S 0500-N, святлоадбіванне 84% (з якіх 99% рассяваецца).
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Адпавядаюць патрабаванням В5 зоны 4 паводле стандарта NF S90-351.
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 5 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Шкловалакно, якое выкарыстоўваецца для вытворчасці панэляў, пасля іспытаў аднесена да негаручых матэрыялаў у адпаведнасці са стандартам EN ISO 1182. Сістэмы перашкаджаюць распаўсюджанню агню ў адпаведнасці з NT FIRE 003.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. “Колькасць па спецыфікацыі”.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Clinic E C1
 
Ecophon Hygiene Clinic E C1 (2)
 
Ecophon Hygiene Clinic E C1 (3)
 
Ecophon Hygiene Clinic E C1 (4)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (М339) для Hygiene Cliniс E С1

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы

 

Сертыфікаты