Ecophon Hygiene Advance Protection C3
Ecophon Hygiene Advance Protection C3 – гукапаглынальныя сценавыя панэлі для выкарыстання ў памяшканнях з высокім узроўнем забруджвання, дзе патрабуецца частая чыстка паверхні. Гэтая сістэма выкарыстоўваецца ў памяшканнях, дзе знаходзіцца вялікая колькасць людзей і існуе высокая рызыка механічных пашкоджанняў. Панэлі Ecophon Hygiene Advance Protection C3 могуць таксама ўсталёўвацца гарызантальна, як столевыя панэлі. Галіна прымянення: памяшканні з высокім утрыманнем забруджвальных рэчываў ў паветры, памяшканні, дзе магчыма забруджванне харчовымі прадуктамі і рознымі вадкасцямі.
 
Сістэма складаецца са сценавых панэляў Hygiene Advance Wall, вырабленых са шкловалакна высокай шчыльнасці, цалкам пакрытага плёнкай высокай якасці з гладкай пыла- і бруданепрымальнай, воданепранікальнай паверхняй, якая ўстойлівая да ўздзеяння большасці хімічных рэчываў. Панэлі абаронены ад механічных пашкоджанняў спецыяльнай сеткай Connect Protection C3, вырабленай з нержавеючай сталі. Панэль усталёўваецца на адлегласці 14 мм ад сцяны для забеспячэння цыркуляцыі паветра. Вага адной панэлі складае 6 кг. Ecophon Hygiene Advance Protection C3 можа мець невялікія эстэтычныя змяненні, якія не ўплываюць на функцыянальнасць сістэмы.
 
  Памер, мм
  1200x600
Спецыяльнае мацаванне +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M257
Hygiene Advance Protection C3 3
Hygiene Advance Protection C3 1
Hygiene Advance Protection C3 2
Hygiene Advance Protection C3 3Hygiene Advance Protection C3 1Hygiene Advance Protection C3 2

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка, чыстка пыласосам, ручное вільготнае прыбіранне і мыццё пад ціскам. Макс. тэмпература вады 70°C. Паверхня панэляў устойлівая да дзеяння сродкаў дэзінфекцыі.
  • Знешні выгляд: Колер: White 141 (белы 141), бліжэйшы колер у сістэме NCS S 1000-N, святлоадбіванне 73%.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Супрацьдзеянне росту мікраарганізмаў – клас 0 паводле стандарта ASTM G 21-96. Падвясная сістэма і аксесуары адпавядаюць патрабаванням каразійнай устойлівасці па класу С3 стандарта EN ISO 12944-2.
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 4 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14025 / EN 15804.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Часткова годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Для атрымання дадатковай інфармацыі гл. "Колькасць па спецыфікацыі".
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Advance Protection C3
 
Ecophon Hygiene Advance Protection C3 (2)
 
Ecophon Hygiene Advance Protection C3 (3)
 
Ecophon Hygiene Advance Protection C3 (4)
 
Ecophon Hygiene Advance Protection C3 (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M267) для Ecophon Hygiene Advance Protection C3

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвешвання сістэмы
 

Сертыфікаты