Ecophon Hygiene Advance A C4

Ecophon Hygiene Advance A C4 – гэта унікальная гукапаглынальная столевая сістэма для выкарыстання ў памяшканнях з павышанымі патрабаваннямі да гігіены. Панэлі і ўсе кампаненты падвясной сістэмы, выраблены з хімічна ўстойлівай нержавеючай сталі, вытрымліваюць штодзённае вільготнае прыбіранне моцнадзеючымі мыючымі і дэзінфіцыруючымі сродкамі. Галіна прымянення: памяшканні з высокай вільготнасцю і рызыкай з’яўлення карозіі; пасудамыечныя, цэхі рыбнай прамысловасці і накшталт гэтага.
 
Сістэма складаецца з панэляў Ecophon Hygiene Advance A, вырабленых са шкловалакна высокай шчыльнасці і цалкам пакрытых плёнкай высокай якасці з гладкай пыла- і бруданепрымальнай, воданепранікальнай паверхняй, якая ўстойлівая да ўздзеяння большасці хімічных рэчываў. Адкрытая падвясная сістэма Connect T24 C4 выраблена з высакаякаснай аўстэнітнай нержавеючай сталі. Вага сістэмы складае 3-4 кг/м2. Панэлі належыць мацаваць да падвясной сістэмы з дапамогай кліпсаў Connect Hygiene для забеспячэння магчымасці правядзення мыцця пад ціскам і мінімізацыі трапляння бруду ў падвясную сістэму. Для доступу да сістэмаў вентыляцыі разам з панэлямі Ecophon Hygiene Advance A таўшчынёй 20 мм выкарыстоўваецца спецыяльная кліпса Connect Democlip.

  Памер, мм  
  600x600 600x600 1200x600 1200x600
Таўшчыня (s) 20 40 20 40
Мантажная схема M246 M246 M246 M246
Hygiene Advance A C4 1
Hygiene Advance A C4 2
Hygiene Advance A C4 1Hygiene Advance A C4 2

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі дэмантуюцца. Панэлі з кліпсамі Connect Hygiene дазваляюць ажыццяўляць мыццё ў падвешаным стане. Connect Democlips 20 C4 забяспечваюць лёгкі доступ ў прастору над столлю.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне і чыстка пад ціскам. Паверхня панэляў устойлівая да дзеяння сродкаў дэзінфекцыі. Вытрымліваюць чыстку парай перакісу вадароду.
  • Знешні выгляд: Колер: White 141 (белы 141), бліжэйшы колер у сістэме NCS S 1000-N, святлоадбіванне 73%. Звярніце ўвагу, што існуе невялікая розніца ў бляску і знешнім выглядзе паміж плітамі Hygiene Advance і тэхнічнай панэллю Hygiene Advance.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95% пры тэмпературы 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (ISO 4611). Супрацьдзеянне росту мікраарганізмаў – клас 0 паводле стандарта ASTM G 21-96. Каразійная ўстойлівасць падвясной сістэмы і аксесуараў – клас С4 стандарта EN ISO 12944-2..
  • Унутраны мікраклімат: Панэлі могуць выкарыстоўвацца ў памяшканнях ISO клас 4 у адпаведнасці з ISO 14644-1.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Часткова годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі валодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
 
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Інфармацыю пра нясучую здольнасць і паказчыкі размеркаванай нагрузкі глядзіце ў раздзеле "Функцыянальныя патрабаванні", "Механічныя ўласцівасці" на www.ecophon.com/ru.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Падрэзаныя канты павінны быць апрацаваны з выкарыстаннем стужкі Connect Hygiene Advance Tape і адпаведнага герметыка.
  • СЕ: Маркіроўка CE пацвярджае такія важныя ўласцівасці панэляў як гукапаглынанне, эмісію часціц, пажарную бяспеку і механічную трываласць. Усе столевыя панэлі Ecophon маюць маркіроўку CE ў адпаведнасці з еўрапейскім стандартам EN13964, індывідуальныя характарыстыкі прадукцыі адлюстраваныя ў дэкларацыі Declaration of Performance (DoP).
Ecophon Hygiene Advance A C4
 
Ecophon Hygiene Advance A C4 (2)
 
Ecophon Hygiene Advance A C4 (3)
 
Ecophon Hygiene Advance A C4 (4)
 
Ecophon Hygiene Advance A C4 (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M246) для Ecophon Hygiene Advance A C4

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.