Ecophon Connect Grids
Падвясная сістэма складаецца з Галоўнай і Папярочнай накіравальных Connect, аснова якіх пракатваецца з ацынкаванай сталі і завальцоўваецца ацынкаванай сталлю. Любы кампанент падвясной сістэмы мае шматразова правераную нясучую здольнасць. Такім чынам, сістэма адпавядае самым строгім патрабаванням.
 
Галоўная накіравальная Connect
Connect Main runner
Моцная Галоўная накіравальная Connect валодае высокай трываласцю пры кручэнні, стабільнасцю і бяспекай пры мантажы, а таксама мае выдатную нясучую здольнасць. Вузкі, V-падобны грэбень дазваляе хутка і зручна ажыццяўляць мантаж панэляў з найменшай рызыкай атрымання пашкоджанняў. Канструкцыя павышае эфектыўнасць і бяспеку пры ўсталяванні кліпсаў, падвесаў і г.д.
 
Папярочная накіравальная Connect
Connect Cross tee
Папярочная накіравальная мае запатэнтаванае, лёгкае ў выкарыстанні злучэнне. Пры правільным злучэнні з Галоўнай накіравальнай чуецца пстрычка. Дазваляе ажыццяўляць бяспечны і лёгкі мантаж. Для хуткай фіксацыі маецца доўгая зашчапка, якая дае надзейнае, моцнае і бяспечнае злучэнне.
 
Колеры і памеры
Шырыня падвясной сістэмы Connect: 15, 24 і 35 мм пад назвай T15, T24 і T35 адпаведна. Маецца тры стандартных колеры: белы, шэры і чорны.
 
Карозія – вільготнае атачэнне
Connect прапануе два тыпы падвясных сістэмаў для памяшканняў з высокім узроўнем вільготнасці.
C3: Падвясная сістэма Connect T24 C3 вырабляецца са сталі з высокай ступенню аховы ад карозіі. Аксесуары і профілі Connect з супрацькаразійным пакрыццём класа C3.
C4: Падвясная сістэма Connect T24 C4 вырабляецца з высакаякаснай нержавеючай сталі, якая ўстойлівая да кіслот і з’яўлення раўнамернай, кропкавай, шчыліннай і механічнай карозіі. Аксесуары і профілі Connect таксама вырабляюцца з нержавеючай сталі.
 
Ecophon-logo

Сертыфікаты