Ecophon Akusto Wall A
Сценавыя акустычныя панэлі выкарыстоўваюць як дадатак да акустычнай столі для дасягнення найлепшай акустыкі ў памяшканні, а таксама з мэтай пазбегнуць эфекта “лунаючага рэха”. Ecophon Akusto Wall A ўстанаўліваюцца на адкрытую падвясную сістэму.

Сістэма складаецца са сценавых панэляў Ecophon Akusto Wall A і падвясной сістэмы Ecophon Connect. Вага сістэмы каля 4 кг/м². Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці па тэхналогіі 3RD. Знешняя паверхня можа быць пакрыта шклотканінай (Texona), ударатрывалай шклотканінай (Super G) альбо пафарбавана (Akutex™ FT). Адваротны бок панэлі пакрыты шклопалатном. Канты нефарбаваныя. Панэлі Texona gamma пастаўляюцца з гукаадбівальнай паверхняй (гл. дыяграму гукапаглынання).

Для дасягнення найлепшай якасці і знешняга выгляду выкарыстоўвайе сістэму накіравальных і аксесуары Ecophon Connect. Элементы падвясной сістэмы выраблены з ацынкаванай сталі (тарцавы профіль Connect) ці алюмінію (Connect Thinline).
Памер, мм
  2700x1200
Профіль Thinline +
Профіль WP +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M353 M304
Akusto Wall A 2
Akusto Wall A 1
Akusto Wall A 3
Akusto Wall A 4
Akusto Wall A 5
Akusto Wall A 6
Akusto Wall A 2Akusto Wall A 1Akusto Wall A 3Akusto Wall A 4Akusto Wall A 5Akusto Wall A 6

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі не дэмантуюцца, акрамя выпадкаў, паказаных на мантажных схемах.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне (паверхні Super G і Akutex FT ). Штотыднёвая сухая чыстка і чыстка пыласосам (паверхні Texona).
  • Знешні выгляд: Akusto Wall белага колеру маюць высокую ступень святлоадбівання. Каэфіцыент святлоадбівання і бліжэйшы колер у сістэме NCS для іншых колераў гл. у палітры Ecophon.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі з паверхнямі Super G і Akutex FT вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95%, панэлі Texona – да 75% пры 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (EN 13964). Каэфіцыент тэрмічнага супраціўлення цеплаперадачы панэляў Rp=1,0 м²°C/Вт. Пры выкарыстанні ў якасці дадатковага цеплаізаляцыйнага слою ўнутры знешніх сцен абавязкова належыць выкарыстоўваць параізаляцыйны слой.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі влодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Панэлі Texona маюць сярэднюю супрацьударную ўстойлівасць. Сістэма Super G, усталяваная ў адпаведнасці з мантажнай схемай M353, мае найвышэйшую супрацьударную ўстойлівасць 1А (паводле стандарта EN 13964, дадатак D, і стандарта DIN 18032, частка 3). Важна: Зоны ўздзеяння частых удараў належыць дадаткова ахоўваць сеткай ці драўлянымі краткамі. Дадатк. нагрузка на сістэму не дапускаецца.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Інфармацыю аб мін. вышыні падвешвання сістэмы гл. у Колькасці па спецыфікацыі. Сістэма не павінна размяшчацца за брамкай (пры гульні ў футбол і г.д), дзе яна падвяргаецца моцным ударам мяча. У такіх выпадках рэкамендуецца ўсталяванне ахоўнай сеткі.
Ecophon Akusto Wall A
 
Ecophon Akusto Wall A (2)
 
Ecophon Akusto Wall A (3)
 
Ecophon Akusto Wall A (4)
 
Ecophon Akusto Wall A (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (M304) для сценавых панэляў Ecophon Akusto Wall A з профілем Connect Thinline

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы
 

Сертыфікаты