Ecophon Akusto Wall C
Сценавыя акустычныя панэлі выкарыстоўваюць як дадатак да акустычнай столі для дасягнення найлепшай акустыкі ў памяшканні, а таксама з мэтай пазбегнуць эфекта “лунаючага рэха”. Ecophon Akusto™ Wall C устанаўліваюцца са схаванай падвясной сістэмай, на месцы стыку панэляў утвараецца невялікае бачанае шво.

Сістэма складаецца са сценавых панэляў Ecophon Akusto™ С і падвясной сістэмы Ecophon Connect. Вага сістэмы каля 5 кг/м². Панэлі выраблены са шкловалакна высокай шчыльнасці па тэхналогіі 3RD. Знешняя паверхня можа быць пакрыта шклотканінай (Texona розных колераў і ўзораў Muralis), ударатрывалай шклотканінай (Super G) альбо пафарбавана (Akutex™ FT). Адваротны бок панэлі пакрыты шклопалатном. Канты пафарбаваныя, знешняя паверхня часткова закрывае доўгія тарцы панэляў. Панэлі Texona gamma пастаўляюцца з гукаадбівальнай паверхняй (гл. дыяграму гукапаглынання).

Для дасягнення найлепшай якасці і знешняга выгляду выкарыстоўвайе сістэму накіравальных і аксесуары Ecophon Connect. Элементы падвясной сістэмы выраблены з анадзіраванага алюмінію.
Памер, мм
  2700x600
Профіль Thinline +
Профіль WP +
Таўшчыня (s) 40
Мантажная схема M354 M355 M235 M303 M356
Akusto Wall C 1
Akusto Wall C 2
Akusto Wall C 3
Akusto Wall C 4
Akusto Wall C 5
Akusto Wall C 6
Akusto Wall C 7
Akusto Wall C 8
Akusto Wall C 9
Akusto Wall C 10
Akusto Wall C 1Akusto Wall C 2Akusto Wall C 3Akusto Wall C 4Akusto Wall C 5Akusto Wall C 6Akusto Wall C 7Akusto Wall C 8Akusto Wall C 9Akusto Wall C 10

Тэхнічныя параметры

  • Доступ у міжстолевую прастору: Панэлі не дэмантуюцца, акрамя выпадкаў, паказаных на мантажных схемах.
  • Ачыстка: Штодённая сухая чыстка і чыстка пыласосам. Штотыднёвае вільготнае прыбіранне (паверхні Super G і Akutex FT ). Штотыднёвая сухая чыстка і чыстка пыласосам (паверхні Texona).
  • Знешні выгляд: Akusto Wall белага калеру маюць высокую ступень святлоадбівання. Каэфіцыент святлоадбівання і бліжэйшы колер у сістэме NCS для іншых колераў гл. у палітры Ecophon.
  • Вільгацеўстойлівасць: Панэлі з паверхнямі Super G і Akutex FT вытрымліваюць сталую адносную вільготнасць паветра да 95%, панэлі Texona – да 75% пры 30°C без правісання, дэфармацыі і расслойвання (EN 13964). Каэфіцыент тэрмічнага супраціўлення цеплаперадачы панэляў Rp=1,0 м²°C/Вт. Пры выкарыстанні ў якасці дадатковага цеплаізаляцыйнага слою ўнутры знешніх сцен абавязкова належыць выкарыстоўваць параізаляцыйны слой.
  • Экалагічныя сертыфікаты: Сертыфікат "Лебедзь", Фінскі М1, Французскі VOC A+, Шведская Асацыяцыя па барацьбе з астмай і алергіяй, Дацкі Danish Indoor Climate Label, Амерыканскі California Emission Regulation, CDPH.
  • CO₂: З EPD у адпаведнасці з ISO 14040.
  • Уплыў на акаляючае асяроддзе: Панэлі цалкам годныя для другаснай перапрацоўкі.
  • Пажарная бяспека: Панэлі влодаюць класам пажарнай небяспекі КМ1.
Краіна Клас Стандарт
Еўропа EN 13501-1 A2-s1,d0
Расiя КМ 1 ФЗ №123
  • Механічныя ўласцівасці: Панэлі Texona маюць сярэднюю супрацьударную ўстойлівасць. Сістэма Super G, усталяваная ў адпаведнасці з мантажнай схемай M353, мае найвышэйшую супрацьударную ўстойлівасць 1А (паводле стандарта EN 13964, дадатак D, і стандарта DIN 18032, частка 3). Важна: Зоны ўздзеяння частых удараў належыць дадаткова ахоўваць сеткай ці драўлянымі краткамі. Дадатк. нагрузка на сістэму не дапускаецца.
  • Мантаж: Устаноўка ў адпаведнасці з мантажнымі схемамі, кіраўніцтвам па мантажу, дапаможнымі малюнкамі і чарцяжамі. Інфармацыю аб мін. вышыні падвешвання сістэмы гл. у Колькасці па спецыфікацыі. Сістэма не павінна размяшчацца за брамкай (пры гульні ў футбол і г.д), дзе яна падвяргаецца моцным ударам мяча. У такіх выпадках рэкамендуецца ўсталяванне ахоўнай сеткі.
Ecophon Akusto Wall C
 
Ecophon Akusto Wall C (2)
 
Ecophon Akusto Wall C (3)
 
Ecophon Akusto Wall C (4)
 
Ecophon Akusto Wall C (5)

Мантаж

Колькасць па спецыфікацыі (не ўкл. рэшткі)
Мантажная схема (М354) для сценавых панэляў Akusto Wall С, вертыкальны мантаж
Мантажная схема (М355) для сценавых панэляў Ecophon Akusto Wall C, гарызантальны мантаж
Мантажная схема (М235) для сценавых панэляў Ecophon
Akusto Wall C, дыяганальны мантаж
Мантажная схема (M303) для сценавых панэляў Ecophon Akusto Wall C з профілем Connect Thinline
Мантажная схема (M356) для сценавых панэляў Ecophon Akusto Wall C з профілем Connect Thinline

Акустыка

Гукапаглынанне:
Вынікі тэстаў у адпаведнасці з EN ISO 354.
Класіфікацыя ў адпаведнасці са стандартам EN ISO 11654, асобныя значэнні для NRC і SAA ў адпаведнасці з ASTM C 423.
o.d.s = в.п.с. – вышыня падвесу сістэмы