ISOVER Классiк Плiта (Плюс)
ISOVER Классик Плита используется для конструкций, где теплоизоляционный материал не несет нагрузку. Материал обеспечивает эффективную тепло- и звукоизоляцию.

ISOVER Класік Плiта - пліты з мінэральнае ваты на аснове шкловалакна вышэйшае якасці, вытваранага па запатэнтаванай тэхналогіі валокнаўтварэння TEL.

ISOVER Класік Плiта забяспечвае эфектыўную цепла- і гукаізаляцыю.

Галіна прыкладання

ISOVER Класік Плiта выкарыстоўваецца у канструкцыях, дзе цеплаізаляцыйны матэрыял не нясе нагрузкі.

Рэкамендуемыя галіны прыкладання:

  • сцяна пад ашалёўку;
  • каркасныя сцены.

Магчымыя галіны прыкладання:

  • cцяна знутры;
  • схільны дах і мансарда;
  • міжпакаёвая перагародка;
  • падлогі па лагах / перакрыцці/ падвесныя столі.
ISOVER Классик Плита

Перавагі

  • экалагічна чысты, негаручы і даўгавечны цеплаізаляцыйны матэрыял;
  • шырокая галіна прыкладання;
  • зручны для разлікаў пакунак. У адным пакунку матэрыялу таўшчынёй 50 мм – 10 кв.м., таўшчынёй 100мм – 5 кв.м.;
  • лёгкі, эластычны, зручны ў працы матэрыял;
  • лёгка перавозіць, не займае шмат месца.

     

Прыміце да ўвагі:

Дзякуючы такім уласцівасцям, як эластычнасць і пругкасць, матэрыял падчас працэсу пакавання сціскаецца ў некалькі разоў. Пасля ўскрыцця пакунку матэрыял гарантавана аднаўляецца да заяўленых памераў.

Тэхнічныя параметры

 

Від матэрыялу Пліта
Каэфіцыэнт цеплаправоднасці, λ10, Вт/(м*К), не больш як 0,038
Гаручасць, група НГ - негаручы

Параметры матэрыялу і пакунку:

Таўшчыня, мм 50 / 100
Даўжыня, мм 1170
Шырыня, мм 610
Колькасць у пакунку, шт. 14 / 7
Плошча ў пакунку, м² 10 / 5
Аб’ём у пакунку, м³ 0,5


Матэрыял можа пастаўляцца ў:

  • адзінкавым пакунку ў тэрмаўсадкавай поліэтыленавай плёнцы;
  • макрапакунку Multipack ("Мультыпак"): на адной палеце 24 адзінкавыя пакункі.
 

Усталёўка

  • Пліты не патрабуюць мацавання. Іх трэба ўсталёўваць нараспор між брускамі кратавання, бэлькамі ці металёвымі профілямі, усталёўваецца з крокам 600 мм.
  • Падчас нарэзкі матэрыялу прадугледжвайце мантажныя прыпускі 10-20 мм.
  • Дбайна запаўняйце цеплаізаляцыйным матэрыялам пустэчы каркасу. У месцах, дзе пракладзеныя камунікацыі, а таксама між стыкамі цеплаізаляцыйных плітаў не павінна быць незапоўненых участкаў.
  • Цеплаізаляцыю рэкамендуецца ўсталёўваць у некалькі слаёў з разбежкай шоваў. Гэта гарантуе надзейную ад “масткоў холаду”.
  • Дэталёвыя рэкамендацыі па мантажу залежаць ад галіны прыкладання матэрыялу.