ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Будаўнічыя сумеси

У сувязі з набыццём канцэрнам «Saint-Gobain» групы Maxit (брэнды Vеtonit, Deitermann, Serpo), ва ўсіх краінах, дзе ажыццяўляецца бізнэс сухіх будаўнічых сумесяў, распачаты працэс рэбрэндынга. Эты праект рэалізуецца ў Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Германіі і іншых краінах.

Мэтай рэбрэндынга з’яўляецца аптымізацыя прадуктовага асартыменту, уніфікацыя знешняга выгляду прадукцыі, умацаванне і прасоўванне брэнда WEBER-VETONIT. У рамках праекту “Рэбрэндынг” з верасня 2010 года ўведзены новыя назвы прадукцыі, зменены дызайн упакоўкі.

Дадзенае аб’яднанне дазваляе кампаніі заняць лідзіруючыя пазіцыі на рынку ў сегменце сухіх будаўнічых сумесяў, павялічыць аб’емы вытворчасці, а таксама пашырыць геаграфію продажаў.

Прадукцыя пад брэндам WEBER-VETONIT вырабляецца ў Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Германіі.

Набываючы матэрыялы і сістэмы WEBER-VETONIT, вы выбіраеце вытворцу з сусветным імем, сучасныя тэхналогіі, высокаякасныя прадукты і рашэнні.

Weber – сусветны лідэр у вытворчасці сухіх будаўнічых сумесяў, 80 падраздзяленняў у 27 краінах, №1 у плітачных клеях і фасадных сістэмах тынкаванага тыпу.

Vetonit – лідзіруючыя пазіцыі ў Скандынавіі і Расіі, №1 у палімерных шпаклёўках, лідэр у сегменце раўніцелі для падлогі, 50 год у бізнэсе сухіх будаўнічых сумесяў.

WEBER-VETONIT – аб’яднаны брэнд, які прадстаўляе поўную лінейку сухіх будаўнічых сумесяў для ўсіх відаў будаўнічых і рамонтных работ.

Больш падрабязную інфармацыю аб прадукцыі вы можаце знайсці на сайце вытворцы


    Нет элементов для отображения