ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне
Віды дзейнасці «Сэн-Габэн»
Канцэрн аб’ядноўвае пяць сектараў згодна накірункам дзейнасці:
Пляскатае шкло - №1 у Еўропе, №3 у свеце
«Сэн-Габэн» займае першасныя пазіцыі ў вытворчасці пяскатага шкла, у прыватнасці высокаякасных плазменных экранаў, шкляных паверхняў для бытавой тэхнікі і аўтамабіляў, а таксама дэкаратыўнага шкла, якое выкарыстоўваецца ў індустрыі дызайна. «Сэн-Габэн» паставіў пляскатае шкло для будаўніцтва піраміды Лувра.
Тара і ўпакоўка - №1 у Еўропе, №2 у свеце
Канцэрн з’яўляецца лідэрам у сектары шклотары - пастаўляе кантэйнеры, бутылі і іншыя ёмістасці для харчовай прамысловасці, вырабляе парфумерныя флаконы, а таксама пляшкі і колбы для фармацэўтычнай індустрыі.
Будаўнічая прадукцыя (ізаляцыя, гіпсакартон і гіпсавыя сумесі, трубы, будаўнічыя растворы) - №1 у свеце
Канцэрн стаіць на чале буйнейшых еўрапейскіх пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў і займае 1-е места ў свеце па вытворчасці высокаякаснай цеплаізаляцыі ISOVER. Выпускае гіпсакартон і гіпсавыя сумесі Gyproc і Rigips, сайдынг і будаўнічыя растворы, акустычныя столі Ecophon.
На долю традыцыйнага для канцэрна пляскатага шкла, упаковачных вырабаў і будаўнічых матэрыялаў выпадае 43,5% усяго абароту. Больш за 50% займаюць прынцыпова новыя для «Сэн-Габэн» віды дзейнасці. Гэта перспектыўная і паспяхова равіваемая кампаніей дыстрыбуцыя будаўнічых матэрыялаў (42% абароту) і вытворчасць навейшых высокатехналагічных матэрыялаў (14.5%).
Дыстрыбуцыя будаўнічых матэрыялаў - №1 у Еуропе і свеце
Сектар Дыстрыбуцыі ўтварыўся ў выніку набыцця ў 1996 годзе філіялаў Poliet Group subsidiaries, Point.P and Lapeyre. Пачынаючы ад самага ўтварэння, бізнэс значна пашырыўся дзякуючы экспансіі. Устойлівая пазіцыя на еўрапейскім рынку - вынік набыцця розных кампаній, уключаючы Jewson and Graham у Велікабрытаніі, Raab Karcher у Германіі, Нідэрландах і Ўсходняй Еўропе, і пазней Dahl у Скандынавіі (2004).
Высокатэхналагічныя матэрыялы (кераміка, пластмасы, абразівы і арматурныя элементы) - №1 у свеце
Буйныя інвестыцыі ў распрацоўку высокатэхналагічных матэрыялаў і актыўная навукова-даследчая дзейнасць дазволілі канцэрну ўжо сёння стаць лідэрам у вытворчасці матэрыялаў новага пакалення. Сярод іх – удасканаленыя віды прамысловай керамікі і пластмас, палімерныя ізаляцыйныя пакрыцці для касмічнага і авіябудаўніцтва. Канцэрн упэўнена лідзіруе ў выпуску абразіваў, крэмніева-нітрытных і карбідных вырабаў для самых розных галін прамысловасці.


