ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Прынцыпы «Сен-Габен»

Нашы прынцыпы – экалогія, бяспека, клопат пра людзей.

Выкарыстанне бяспечных энергазберагальных тэхналогій дазваляе «Сэн-Габэн» эканомна і ашчадна спажываць прыродныя рэсурсы. На ўсіх этапах вытворчасці канцэрн выкарыстоўвае тэхналогію другаснай апрацоўкі рэсурсаў, у прыватнасці, пры вытворчасці шкла 90% сыравіны пераапрацоўваецца паўторна. Акрамя таго, канцэрн выпускае ўнікальныя прадукты, якія дазваляюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Сонечная энергія, якая паглынаецца шклянымі паверхнямі ў канструкцыях будынкаў, выкарыстоўваецца як крыніца цяпла і света. Гэта дазваляе значна скараціць дадатковыя затраты энергіі, і такім чынам паменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Захаванне чысціні паветра, вады і глебы з’яўляецца важнай задачай для ўсіх падраздзяленняў канцэрна. У прыватнасці, ізаляцыйныя прадукты ISOVER вырабляюцца з пяску і базальту, якіх многа ў прыродзе, а расход энергіі на іх вытворчасць цалкам аднаўляецца за кошт той энергіі, якую цеплаізаляцыя дазваляе сэканоміць.Больш за тое, эфектыўная цеплаізаляцыя больш чым на 50% зніжае выкід у атмасферу шкодных рэчываў, напрыклад, вуглякіслага газу (СO²) і двуокісі серы (SO²). І што вельмі важна, «Сэн-Габэн» не пакідае навуковыя даследванні і імкнецца распрацоўваць усё новыя прадукты, якія могуць абараняць навакольнае асяроддзе і захоўваць яго для наступных пакаленняў.