ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Гісторыя канцэрна «Cэн-Габен»

Гісторыя развіцця буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных у канцэрн «Сэн-Габэн», налічвае каля 400 год. Канцэрн заснаваны ў 1665 годзе ў Францыі як каралеўская люстраная мануфактура. Першы заказ «Сэн-Габэн» атрымаў на вытворчасць і пастаўку люстраў для Вестфальскага палаца ў Францыі.

З 19 стагоддзя вытворчасць кампаніі распаўсюдзілася і ў іншыя еўрапейскія краіны. Першыя замежныя падраздзяленні канцэрна з’явіліся ў Германіі (1853г.), Італіі (1889г.), Іспаніі (1904г.). У цяперашні час структурныя падраздзяленні кампаніі знаходзяцца ў краінах Заходняй і Ўсходняй Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі, ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі – ўсяго ў 49 краінах.

Канцэрн «Сэн-Габэн» сёння ўваходзіць у топ-10 прамысловых груп свету. Акцыі канцэрна каціруюцца на фондавых біржах Парыжа, Лондана, Бруселя, Цюрыха, Амстэрдама і Франкфурта. Прадажы па выніках 2006 года склалі 41,596 млрд еўра, чысты прыбытак - 1,702 млрд еўра.