ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне
Запуск THERMISTAR. Адкрыццё завода ў Расіі
У канцы ХХ стагоддзя адчыняюцца ўсходнія межы, а таксама набываюць вялікае значэнне праблемы навакольнага асяроддзя – ўсё гэта дадае новыя перспектывы для «Сэн-Габэн».
Кіёцкі пратакол і новы нафтавы крызіс змянілі рынак – ізаляцыя становіцца адным з галоўных спосабаў зніжэння выдаткаў электраэнергіі і шкодных выкідаў CO².
У гэты перыяд ISOVER заваёўвае новыя тэрыторыі: Расію, дзе кампанія пабудавала завод, Злучаныя Штаты, дзе рынак пастаянна пашыраецца, краіны Азіі – Кітай і Індыю – з іх мільярдным насельніцтвам і вялікімі патрэбамі.
У 2003 годзе кампанія вывела на рынак яшчэ адзін прадукт з павышанымі цеплаахоўнымі ўласцівасцямі - THERMISTAR. У гэтым жа годзе ў падмаскоўным горадзе Ягор’еўску пачынае дзейнічаць расійскае прадпрыемства ISOVER.


