ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Студэнцкі конкурс 2012

Канцэрн Saint - Gobain (Францыя), кампанія "Сэн–Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус " (Беларусь) сумесна з архітэктурным факультэтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта запрашаюць прыняць удзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе: "Мультыкамфортны дом ISOVER 2012. Адраджэнне і развіццё прамысловага раёну"


Спампаваць
Умовы конкурсу 2012
Рэгістрацыя ў конкурсе 2012
Вынікі конкурсу 2011. Брашура

Аб заданні:

Ва ўмовах існуючага эканамічнага ціску, гарады ўжо не ўстане развівацца так, як раней, асабліва ў галіне адраджэння невыкарыстоўваемых прамысловых зон, якія карыстаюцца ўсё большым попытам з-за адсутнасці жылля і інфраструктуры. Хоць яны і размешчаны побач з горадам, яны ўяўляюць сабой раёны, не звязаныя з гарадскімі цэнтрамі.

Згодна з патрабаваннямі праекта, неабходна спраектаваць жылы экалагічны мікрараён (квартал), дзе змогуць жыць 12-15 сем'яў, з наяўнасцю асноўных службаў для забеспячэння эфектыўнай схемы праца-жыццё, а таксама распрацаваць канцэпцыю аднаўлення вялікай тэрыторыі, дзе знаходзіцца гэты квартал, у рамках якой аб'екты інфраструктуры, офісы, зоны адпачынку і забаў будуць выкарыстоўваць ужо існуючыя будынкі і забяспечаць эфектыўную інтэграцыю праекта ў горад.

Мэта конкурсу - атрыманне новага ўзору адраджэння і пераўтварэння індустрыяльнага раёна.

    Конкурс aдбываецца ў два этапы:

    • нацыянальны этап,
    • міжнародны этап.

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты архітэктурнага факультэта БНТУ ўсіх формаў навучання.

    Аб'ект праектавання: Адраджэнне і развіццё раёна ў басейне ракі Трэнт, Нотынгем, Вялікабрытанія (Trent Basin, Nottingham, UK)

    Старт конкурсу: кастрычнік 2011 года

    Заканчэнне прыёму прац: 15 сакавіка 2012 года

    Выбар і ўзнагароджанне пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу адбудзецца ў Мінску 22 сакавіка 2012 г.

    Выбар і ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага этапу конкурсу адбудзецца ў г. Браціславе 22-25 мая 2012 г.

    Прызы нацыянальнага этапу:

    • 1 прэмія 1500 $
    • 2 прэмія 1000 $
    • 3 прэмія 750 $

    Прызы міжнароднага этапу:

    • 1 прэмія 1500 €
    • 2 прэмія 1000 €
    • 3 прэмія 750 €

    Дзе узяць інфармацыю:

    Афіцыйная старонка конкурсу:
    www.isover-students.com
    Тут ёсць усё: умовы конкурсу, планы мясцовасці, архіў конкурсных прац мінулых гадоў.

    Дадатковая інфармацыя па прадуктах і сістэмах Isover:
    www.isover.by, www.isover.ru, www.isover.com
    Тут вы знойдзеце інфармацыю пра даставальныя матэрыялы.

    База вузлоў і канструкцыяў "Мультыкамфортных дамоў Isover":
    www.isover-students.com
    Вузлы, прадстаўленыя на дадзеным сайце, сертыфікаваны інстытутам "пасіўнага дома" (Германія). Выкарыстоўвайце іх у праекце.

    Афіцыйная старонка "Мультыкамфортнага дому Isover":
    www.isover-multicomfort.com
    Тут вы знойдзеце самую поўную інфармацыю аб "Мультыкамфортных дамах".

    Гарачая лінія:
    210-18-03/04/05
    e-mail: boris.kuchumov@saint-gabain.com