ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

Мультыкамфортны дом ISOVER

«Мультыкамфортны дом - ISOVER» - дом, які:

  • мінімальна спажывае энэргарэсурсы
  • забяспечвае здаровы мікраклімат для Вас і Вашае сям'і
  • экалагічна бяспечны да навакольнага асяродку

«Мультыкамфортны дом ISOVER» адпавядае самым высокім патрабаванням па акустыцы і гукаізаляванню, чысціні паветра і супраць пажарным характарыстыкам.

Канцэпцыя «Мультыкамфортны дом ISOVER» атрымала сваё развіццё ў 2005 годзе. У яе падмурак закладзеныя стандарты «пасіўнага» дому, распрацаваныя ў Германіі яшчэ ў 90-я гг., якія цалкам апраўдалі сваю эканамічную, энэргетычную і экалагічную слушнасць да нашага часу.

Асноўным крытэрам пасіўнага дому з'яўляецца ўдзельны расход цеплавой энэргіі на ацяпленне, які не павінен перавышаць 15 кВт•г/м² на год (кілават-гадзіна на м² энэргазалежнай плошчы ў год). А агульнае спажыванне першаснай энэргіі для ўсіх побытавых патрэбаў (ацяпленне, гарачая вада і электрычная энэргія) не мусіць перавышаць 120 кВт•г/м² у год.

На 14-й Міжнароднай канферэнцыі па пасіўных дамах у Дрэздэне кампанія ISOVER атрымала сэртыфікат Інстытута пасіўнага дому г. Дармштата на новыя рашэнні і вузлы канструкцыі «Мультыкамфортнага дому ISOVER». Сертыфікат супрацоўнікам кампаніі ISOVER уручыў дырэктар Інстытута пасіўнага дому г. Дармштата Вольфганг Файст.

«Мультыкамфортны дом ISOVER» - гэта дом не будучыні, а сучаснасці. Такія дамы ўжо існуюць, і ў іх створаныя найбольш камфортныя ўмовы для пражывання.

Даведацца больш...