ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне

  • Пытанне №22: Добры дзень. Падкажыце, калі ласка. Ці дастаткова таўшчыні сценкі 120мм ашалёвачнае пустацельнае цэглы плюс 510мм парызаванага каменю для рэгіёна Омск? Альбо неабходна між ашалёўкай і кладкай з парызаванага каменю пакласці ўцяпляльнік (да прыкладу пенаплекс)?
    Адказ: Але. Канструкцыя сцяны 120 мм ашалёвачнае пустацельнае цэглы + 510 мм парызаваны камень (блокі Поратэрм) будзе адпавядаць нормам па цеплазахаванні будынкаў для г. Омска. Супраціўленне цеплаперадачы такое сценкі складзе 4,07 м2•С°/Вт, а нормы Омска прадугледжваюць 3,79 м2•С°/Вт... падрабязней
  • Пытанне №21: Вітаю. Падкажыуе, якое таўшчыні ізаляцыі будзе дастаткова на ізаляцыю халоднага памяшкання гарышча ад жылых пакояў 2 паверху па драўляных бэльках, які тып вашае прадукцыі ў рулонах лепей выкарыстоўваць і якая паслядоўнасць наладкі цеплаізаляцыі? Дзякуй.
    Адказ: Напрыклад, у Фінляндыі на гэтыя мэты вам спатрэбілася б 40 см якаснага уцяпляльніку. Але ў адпаведнасці з нашымі нормамі (дасягненне супраціўлення цеплаперадачы R=6,0 м2•С°/Вт), вашай выгадай па энэргазахаванні і эканамічнай мэтазгоднасцю дастаткова будзе... падрабязней
  • Пытанне №20: Калі зробіце старонку ў сеціве і выдасце кнігі?
    Адказ: Юры, зраблю меркаванне, што вы пытаецеся пра старонку, на якой асвятляецца інфармацыя пра мультыкамфортны дом ISOVER!? Асноўная старонка, прысвечаная дадзенай тэме яшчэ знаходзіцца ў стане распрацоўкі і запаўнення інфармацыяй... падрабязней
  • Пытанне №19: Вітаю! Скажыце, ці можна як-небудзь уцепліць знутры сцяну (ашалёвачная цэгла, дошкі, пілавінне з вапнай, дошкі). Дзякуй.
    Адказ: Мажліва. Але настойліва рэкамендуем уцяпляцца звонку, каб пазбегнуць такіх праблемаў, як прамярзанне канструкцыі, кандэнсацыя вільгаці ў канструкцыі, цвіль і д.г.п. неспадзяванкі. падрабязней
  • Пытанне №18: Вітаю! Скажыце, калі ласка, ці мажліва пакласці ізовер скатны дах паміж 2-ма слаямі параізаляцыі? рэч у тым, што гора-будаўнікі паклалі яе так, што параізаляцыі аніякай няма. няма нахлёсту ў некаторых месцах да таго ж парэзалі бо ўзімку збіралася шмат канэнсату. і цяпер мы маем проста плёнку. пірог такі звонку ўнутар: «одура»,кратаванне, гідраізаляцыя, кроквы 150 між імі ўцяпляльнік роклайт 150, парэзаная параізаляцыя, кратаванне крок 60. І вось між гэтым і ніжнім кратаваннем пакласці лёгкі ізовер50+ закатаць параізаляцыяй і потым зашыць магнэзітавай плітой? дом старэнькі дужа не перагрузіш нават калі надта хочацца загадзя дзякую за адказ.
    Адказ: Надзея, добры дзень. Праз тое, што імавернасць пранікнення вільгаці звонку застаецца, то ў якасці ўцяпляльніку насамрэч лепшы варыянт - Isover СкатныДах, лепей перастрахавацца, гэты матэрыял цалкам апрацаваны сіліконам і выдатна супраціўляецца вільгаці: не накапляе, хутка ад яе пазбаўляецца ў выпадку трапляння. Уцяпляльнік лёгкі (шчыльнасць каля 20 кг/м3) і істотна не паўплывае на канструкцыю вашага дому. падрабязней
  • Пытанне №17:

    Добры дзень. Будую дом. Падкажыце, калі ласка:

    - варыянты ўцяплення агараджальных канструкцыяў

    - супраціўленне цеплаперадачы сценкі і даху пры абраных варыянтах

    - дзе будзе кропка расы ў вонкавай сценцы Чарцежы дададзеныя.

    Адказ: Варыянт 1. Ветраабарончая плітаRKL (ВентФасад Верх)30мм + 70 мм KL34 (ВентФасад Ніз) падрабязней
  • Пытанне №16:

    Добры дзень, Аляксандр! Прашу Вас даць рэкамендацыю, як лепей уцепліць бетонавы падмурак драўлянага зрубу? Вышыня падмурку - 180 см. Таўшчыня бетонавых блокаў - 30 см. Праз тое, што сядзібны надзел няроўны, НАД зямлёй знаходзіцца частка ад 30 да 95 см. Мы хацелі б уцепліць надземную частку, боўзімку на 1 паверсепразняўцепленаесутарэнне дужахалоднаяпадлога. Загадзядзякую за рэкамендацыю. З павагай, Юлія Пятрова.

    Адказ: Юлія, алгарытмуцяплення ў вашымвыпадкунаступны: - вонкаваеўцяпленнепадмурку па перыметру 5 см экструзійнага пенапалістэролу на вышынюнадземнаечасткі + 60 см падземнае - уцяпленнеадмосткі – 10 см экструзійнагапенапалістэролу - уцяпленнеперакрыцця з боку сутарэння - 10 см IsoverOL-E - унутранаеўцяпленневерхняечасткіпадмурку на вышыню 30 см з боку сутарэння – 5 см IsoverOL-E На малюнку, я мяркую, усёзразумела. падрабязней
  • Пытанне №15:

    Дзень добры! Дзякуй за выкарыстанне на ВашымпарталеМовы - у нашыхмясцiнахгэта, на жаль, не вельмi шмат дзесустракаецца. Апошнім часам дзейнічаюць дзяржаўныя праграмы па ўцяпленні пабудаванага раней жыллёвага фонду. Шматлікія дамы ўжо прайшлі цеплаізаляцыйную мадэрнізацыю, і лічацца адпавядальнымі нормам энэргазахавання. Але практыка паказала, што аднога толькі паляпшэння характарыстык цепласупраціўлення агараджальных канструкцыяў недастаткова дзеля дасягнення сапраўднае эканоміі. Я, як цеплатэхнік, часта сутыкаюся з падобнымі праблемамі – змяненне велічыні цепластратаў патрабуе ж змяненне сістэмы ацяплення , але гэта часцяком ігнаруецца. Пытанне: ці падыходзіце вы комплексава да падобнага роду аб’ектаў, з улікам неабходных змяненняў ў інжынерных сістэмах? Або вашая задача абмяжоўваецца продажам уцяпляльніку?

    Адказ:

    А вам дзякуй за разуменненеабходнасцiбеларускамоўнайверсiiсэрвiсу!

    Што тычыцца комплексавасці падыходу, то насёння гэта адзіна слушная стратэгія, калі вы жадаеце дасягнуць якаснага выніку. Цалкам з вамі згодны, што толькі ўцяпленне сценаў і замена вокнаў, без рэгулявання сістэмы ацяплення і мадэрнізацыі сістэмы вентыляцыі, не дасць жаданага эфекту, як па энэргазахаванні, так і па эканамічнай мэтазгоднасці. Толькі вырашэнне праблемы ў комплексе дазволіць яе насамрэч вырашыць, т.б. дасягнуць сапраўднага энэргазахавання разам з аптымальнымі эканамічнымі выдаткамі. Такое стратэгіі трымаецца і Сэн-Габэн,і канцэпцыя «Мультыкамфортны дом ISOVER» - падцверджанне абранае стратэгіі:http://isover.by/ru/consultant/mkd. Дзякуючы комплексаваму падыходу ў такім доме можна ўвогуле адмовіцца ад традыцыйнае сістэмы ацяплення.

    падрабязней
  • Пытанне №14:

    Вітаю! У ISOVER ёсць такі прадукт, як задзімная вата (ISOVER KV-50), ці ёсць досвед па яе прыкладанню ў Беларусі? Якое абсталяванне патрабуецца для задзімання?

    Адказ: Але, досвед прыкладання задзімной ваты ISOVERKV-50 у Рэспубліцы Беларусь маецца. падрабязней
  • Пытанне №13:

    Якім чынам слушна ўцепліць перакрыццё між 2-ім паверхам і халодным гарышчам драўлянага дому?

    Адказ: Дзеля спаруды перакрыцця паміж другім паверхам і халодным падстрэшшам... падрабязней
  • Пытанне №12:

    Ці ёсць у ISOVER досвед уцяплення агараджальных канструкцыяў без прыкладання параізаляцыі? У прыватнасці, цеплатэхнічны разлік не паказвае неабходнасці ва ўсталёўцы параізаляцыі для наступнай канструкцыі знешніх каркасных сценаў, парадак знутры-вонкі: гіпсакартон 2х10 мм, ОСП-3 12 мм, уцяпляльнік KL-37 200 мм, дыфузійная мембрана Tyvek Housewrap, 40 мм вентзазор, навесны фасад.

    Адказ: Такога досведу ў Isover няма на некаторых падставах. Згодна рэкамендацыяў,... падрабязней
  • Пытанне №11:

    Ці атрымаў ISOVER сертыфікацыю для беларускай вытворчасці?

    Адказ: Уся прадукцыя Isover, прадстаўленая ў Рэспубліцы Беларусь, сертыфікаваная.... падрабязней
  • Пытанне №10:

    Падкажыце, калі ласка, патрабуемае тэрмічнае супраціўленне для сценак і даху ў Беларусі?

    Адказ: Змяненнем №1 ТКП 45-2.04-43-2006 усталяваныя наступныя нарматыўныя... падрабязней
  • Пытанне №9:

    Добры дзень! Чым лепей уцепліць дом з газасілікатных блокаў (400 мм)? Якое таўшчыні падабраць уцяпляльнік? Лічыў, з парогам 400 мм блок + 5 см. мінваты + тынкоўка цепласупраціўленне цеплаперадачы каля чатырох, што ўпісваецца нават у новыя строгія беларускія нормы. Непакоіць, што будзе з кропкай расы. Яна будзе ў блоку? А калі зрабіць 8-10 см уцяплення, ужо ва ўцяпляльніку? З гэтага пункту гледжання якая таўшчыня лепей? Газасілікат далікатны матэрыял, не хочацца каб у сценцы была вільгаць.

    Адказ: Глыбіня прамярзання 400 мм сценкі з газасілікатных блокаў з вонкавым... падрабязней
  • Пытанне №8:

    Калі магчыма, пракаментуйце, калі ласка, ідэю і рэалізацыю «натуральнага» дому - www.naturalnydom.pl

    Адказ: Асноўная ідэя \"натуральнага\" дому (як і большасці энэргаэфектыўных... падрабязней
  • Пытанне №7:

    "Дзе можна атрымаць больш паддрабязную інфармацыю пра мультыкамфортны дом?

    Адказ: Юрась, больш падрабязная інфармацыя пра канцэпцыю «Мультыкамфортны... падрабязней
  • Пытанне №6:

    Дарагі архітэктар! Дзе можна пабачыць Вашае партфоліа?

    \n

    З павагай, ананімны прыхільнік Вашае творчасці =)

    Адказ: У межах дадзенага сэрвісу я не магу вам прадставіць гэтую інфармацыю,... падрабязней
  • Пытанне №5:

    Вітаю, Аляксандр! У чым адрозненне канцэпцыі Падзел - мультыкамфортнага дому ад канцэпцыі пасіўнага? Ці ёсць нейкія асаблівасці, ці гэта розныя назвы аднаго і таго ж? Дзякуй.

    Адказ: Падмуркам «Мультыкамфортны дом – ISOVER» з\'яўляюцца стандарты... падрабязней
  • Пытанне №4:

    Якім матэрыялам і якім чынам мусіць быць выкананая гукаізаляцыя сценак пакою, кааб не чуць, што адбываецца на двары і суседніх памяшканнях?

    Адказ: Беларускім ТКП 45-2.04-154-2009 "Абарона ад шуму",... падрабязней
  • Пытанне №3:

    Вітаю, Аляксандр! Скажыце, чаму нормы патрабуюць уцяпляць мансарду больш чым сцены?

    Адказ: Законы фізікі. Цёплае паветра лягчэйшае за халоднае і імкнецца... падрабязней
  • Пытанне №2:

    Вітаю! Дзякую за адказ на, увогуле, тэставае пытанне. Дом пакуль гіпатэтычны, ягоныя параметры і мая адзнака ў дададзеным Excel-файле.

    Адказ: Пры тэрмічным супраціўленні агараджальных канструкцыяў 5.0 град*м²/Вт,... падрабязней
  • Пытанне №1:

    Які эканамічны сэнс мая падвышэнне супраціўлення цеплаперадачы з 3.2 да 5.0 град*м²/Вт з плошчай вертыкальных агараджальных канструкцыяў каля 120 м²?

    Адказ: Сэнс ёсць! Калі ўлічваць такі дакумент, як Змяненне 1 ТКП 45-2.04-43-2006.\nДзе... падрабязней
Усе пытаннi
Задаць сваё пытанне